Баі за аэрапорт Трыпалі
Баі за аэрапорт Трыпалі — баі Другой грамадзянскай вайны ў Лівіі за авалоданне міжнародным аэрапортам ля Трыпалі. Штурм аэрапорта праходзіў у рамках серыі аперацый «Лівійскі світанак» (араб. فجر ليبيا), што праводзіла кааліцыя ісламісцкіх апалчэнцаў, якія ўзначальвалі аперацыю дзяржаўнага перавароту супраць Палаты прадстаўнікоў Лівіі. Баі скончыліся захопам аэрапорта і ў канчатковым выніку яго знішчэннем.
Баі за аэрапорт Трыпалі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (з 2014) | |||
Дата | 13 ліпеня — 23 жніўня 2014 года | ||
Месца | Міжнародны аэрапорт Трыпалі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Усё пачалося з паразы ісламісцкіх палітыкаў на парламенцкіх выбарах у Лівіі 2014 года, Аперацыйная зала лівійскіх рэвалюцыянераў і брыгады Місурата пачалі вайну з парламентам, які ў значнай ступені антыісламісцкі. Палітыкі-ісламісты, якія перамаглі на выбарах 2014 года, раней спрабавалі распусціць аперацыйную залу лівійскіх рэвалюцыянераў у сувязі з спробай перавароту ў 2013 годзе, і змаглі зрабіць гэта пасля вынікаў выбараў.
Тады, 13 ліпеня кааліцыя «Лівійскі світанак» пачала аперацыю па захопу аэрапорта. Шмат самалётаў было знішчана на зямлі. Аперацыя атрымала дзяржаўную падтрымку ад вялікага муфтыя Садзіка Аль-Гарыяні. Ужо 23 жніўня абараняючая яго брыгада Зінтана выйшла з аэрапорта. Яна заяўляла, што адступіла, бо атрымалі даручэнне ў парламенце. Пазней гэта пацвердзілі парламенцкія крыніцы.
СпасылкіПравіць
- Libya’s highest spiritual leader banned from UK over support of Islamists . The Guardian. The guardian. Праверана 27 March 2020.
- Radical Cleric Al-Ghariani: Rebel Leaders Are Corrupt And LPA Is “A Lost Deal”! (недаступная спасылка). The Libyan Adress. The Libyan Adress 19 July، 2018. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2020. Праверана 27 March 2020.
- Grand Mufti again backs Libya Dawn operation, calls Zintanis and allies “traitors” . Libya Herald. Libya Herald. Праверана 27 March 2020.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 D. Kirkpatrick, David Egypt and United Arab Emirates Said to Have Secretly Carried Out Libya Airstrikes . The New York Times (25 жніўня 2014). Праверана August 25, 2014.
- ↑ http://www.libyaherald.com/2014/08/28/egypt-prepared-to-take-lead-in-ensuring-stability-in-libya/