Баі ля Бярозы-Картузскай

Баі ля Бярозы-Картузскай (цяпер г. Бяроза) — баі паміж сіламі Войска Польскага і РСЧА ў часы польска-савецкай вайны.

Баі ля Бярозы-Картузскай
Асноўны канфлікт: Польска-савецкая вайна
Баявыя дзеянні ў 1919 г.
Баявыя дзеянні ў 1919 г.
Дата

І — 13 — 16 лютага 1919

ІІ — 21 — 26 ліпеня 1920

ІІІ — 15 — 16 верасня 1920
Месца г. Бяроза з ваколіцамі
Вынік Перамога польскага боку, горад апынуўся на польскім баку мяжы, што было замацавана Рыжскай мірнай дамовай
Праціўнікі
Сцяг Польшчы Польшча Сцяг РСФСР (1918—1937) Савецкая Расія

Першая бітва правіць

Група генерала Антоні Лістоўскага, пасля перамоў з нямецкім кіраўніцтвам, 10 лютага заняла горад Брэст з крэпасцю. 12 лютага польскія уланскія палкі занялі Кобрын.

Боесутыкненне адбылося 13-16 лютага 1919 г.:

 

13 лютага 1919 г. польскія сілы (57 салдатаў і 5 афіцэраў) пад камандаваннем капітана Мяніцкага з групы маёра Уладзіслава Дамброўскага ў 7 гадзін раніцы здзейснілі вылазку з Пружанаў на пераважаючыя савецкія сілы (180 салдат) пад Бярозай. Сутычка скончылася 16 лютага перамогай польскага боку і ўзяццем Бярозы. 80 савецкіх салдат трапілі ў польскі палон. У якасці трафееў было ўзята 2 кулямёты. Норман Дэйвіс лічыць бітву пад Бярозай-Картускай пачаткам польска-савецкай вайны[1].

Вынік: Перамога польскага боку правіць

Другая бітва правіць

Становішча перад бітвай правіць

У першай дэкадзе ліпеня польскі фронт на р. Авута быў прарваны, што вымусіла войскі Паўночна-Усходняга фронту генерала Станіслава Шаптыцкага адступіць пад ціскам сіл Чырвонай арміі пад кіраўніцтвам Міхаіла Тухачэўскага[2]. Вярхоўнае камандаванне Войска Польскага загадала спыніць войскі савецкага Заходняга фронту на лініі былых нямецкіх акопаў часоў Першай сусветнай вайны[3]. Аднак аператыўнае становішча, асабліва заняцце Вільні сіламі Чырвонай Арміі і абыход польскіх пазіцый з поўначы, прымусілі польскі бок адступіць[4]. 1-я армія генерала Густава Зыгадловіча адышла да Нёмана, 4-я армія — да Шчары, а група «Палессе» — да Агінскага канала і Пінска.[5]

У дырэктыве Галоўнакамандуючага ад 18 ліпеня гаварылася: Пры арганізацыі войскаў на Нёмане і Шчары трэба ўлічваць, што левы фланг павінен быць найбольш моцным, каб утрымаць пазіцыі на Нёмане і Гродна. Страта пазіцый на Нёмане адкрыла б найкарацейшы кірунак на Варшаву і зрабіла б немагчымым захаванне пазіцый на лініі Нарава. Меншы ціск на нашы пазіцыі на Палессі ці ў Шчары[5].

На рубяжы Нёмана і Шчары меркавалася спыніць марш праціўніка, сканцэнтраваць групу войскаў на Бугу і наступіць на левы фланг пазіцый Чырвонай Арміі[6]. 21 ліпеня савецкія войскі фарсіравалі Шчару ў зоне абароны 18-га пяхотнага палка[7].

Бітва правіць

21 ліпеня пасля баёў супраць савецкай 10-й стралковай дывізіі (пад камандаваннем Анса Даўманіса) на старых нямецкіх пазіцыях пад Шчарай і ў ваколіцах Баранавіч 14-я Вялікапольская пяхотная дывізія генерала Даніэля Канаржэўскага адступіла да Бярозы-Картузскай[8]. Яе войскі замацаваліся уздоўж р. Ясельды[9].

На ўсходнім беразе размясціўся адзін батальён 55-га пяхотнага палка і эскадрон цяжкай артылерыі. У Сяльцы абарону трымаў 4-ы ўланскі полк, у Пясчанцы абараняўся эскадрон 15-га ўланскага палка, ад Сяльца да чыгункі трымаў абарону 57-ы пяхотны полк. 58-ы пяхотны полк і рэшта 15-га палка знаходзіліся ў рэзерве ў раёне Бярозы і Блудзеня.

23 ліпеня 14-я пяхотная дывізія атрымала дадатковую задачу па абароне пераправы каля Пружан. На гэтым участку да абароны былі перакінуты 58-ы пяхотны і 15-ы палкі.

24 ліпеня 10-я стралковая дывізія РСЧА атакавала 14-ю пяхотную дывізію Войска Польскага, тым самым падыйшоўшы да Бярозы-Картузскай. 55-ы пяхотны полк адбіваў усе атакі падраздзяленняў Чырвонай Арміі, а пасля перайшоў у контратаку. Яго 7-я рота зрабіла абход і выйшла ў тыл наступаючым сілам Чырвонай Арміі. Пасля боесутыкнення 55-ы полк атрымаў загад аб пашырэнні кантралюемай тэрыторыі ў прадмесці горада. На левым флангу 14-й дывізіі падраздзяленні Чырвонай Арміі авалодалі Сяльцом. Польскія сілы на Ясельдзе адбівалі атакі ворага. Ударам сіл 1-га і 3-га батальёнаў 57-га пяхотнага палка Сялец быў адбіты у РСЧА. Ваеннае шчасце перапала на польскі бок.

На наступны дзень 14-я Вялікапольская пяхотная дывізія паспяхова адбіла наступныя савецкія атакі. Аднак 26 ліпеня адбыўся пералом: 26 ліпеня ў выніку наступлення сіл РСЧА на Пружаны камандзір дыслакаванай там польскай дывізіі накіраваў большую частку сіл на пружанскі тракт. Масты праз Ясельду былі спалены, а плацдарм пакінуты. 27 ліпеня палякі пачалі адступленне да Кобрына.

Генеральным штабам Войска Польскага ад 27 ліпеня 1920 г. паведамлялася:

На працягу ўчорашняга дня праціўнік вёў жорсткі ўдар па нашых пазіцыях на плацдарме ля Бярозы-Картузскай і на поўнач ад гэтага плацдарма ў раёне Сяльца. Познанская пяхота, не зважаючы на ​​значную перавагу праціўніка і стомленасць, выкліканую шматдзённымі баямі ў гэтым раёне, не толькі адбівала ўсе варожыя атакі, але і, пераходзячы да лакальных процідзеянняў, наносіла праціўніку сур’ёзныя страты. Варожая атака на гэтым участку падтрымлівалася ўраганным агнём вельмі вялікай колькасці артылерыі. Мясцовасць вакол Бярозы-Картузскай вынішчана.

Вынік: перамога Чырвонай Арміі правіць

Трэцяя бітва правіць

Становішча перад бітвай правіць

Спыніўшы сілы РСЧА пад час пад Варшавай, польскія сілы ажыццявілі шэраг дзеянняў, накірааных на развіццё поспеху. 1-я армія генерала Францішка Лацініка спыніла савецкі наступ у прадмесці Варшавы, 5-я армія генерала Уладзіслава Сікорскага распачала наступальныя дзеянні на рацэ Вкра, а маршал Юзаф Пілсудскі нанёс вырашальны для усёй бітвы ўдар па савецкіх войсках, ударыўшы з-над ракі Вепш. Гэта карэнным чынам змяніла ход вайны. З гэтага моманту Войска Польскае вяло пераважна наступальныя аперацыі.

Пасля бітвы на Вісле паўночны ўчастак польска-савецкага фронту спыніўся на захад ад лініі Нёман-Шчара. Пасля гэтага наступіла адноснае зацішша на фронце, абодва бакі рэарганізавалі свае войскі. Войскі Заходняга фронту ўжо 27 жніўня аднавілі суцэльную лінію фронту. Яны занялі мяжу Дамброўка — Адэльск — Крынкі — Гродна — Каменец-Літоўскі. Адсюль Тухачэўскі меў намер ажыццявіць канцэнтраваны наступ на Беласток і Брэст, а затым рушыць на Люблін. Дапаможны ўдар на поўдні павінна была нанесці ў тым ліку 1-я конная армія Сямёна Будзёнага.

Рэарганізаваўшы сілы, Генеральны штаб Войска Польскага ліквідаваў пасады начальніка фронту і расфармаваў 1-ю і 5-ю арміі. На фронце засталіся 2, 3, 4 і 6 Арміі. 4-я Армія ген. Леанарда Скерскага перадыслакавалася з раёна Ломжы на ўсход. Польскі бок заняў лінію фронту на лініі чыгуначнай Бельск — Брэст — Уладава. 14-я пяхотная дывізія заняла пазіцыі ад Вілямовіч да Брэста. З мэтай умацавання сваіх сіл Заходні фронт РСЧА узмацніўся вайсковымі адзінкамі з глыбі Расіі, сканцэнтраваўшы апошнія супраць польскай 4-й Арміі. Генерал Скерскі вырашыў дзейнічаць на апераджэнне прагназуемай атакі Чырвонай Арміі на Брэст. 14-я Вялікапольская пяхотная дывізія пачала ваенныя дзеянні ў кірунку на Кобрын.

Бітва правіць

На момант вышэйапісаных падзей савецкі бок канцэнтраваў сілы для наступу. 14 верасня 14-я пяхотная дывізія размясцілася ў раёне Чарак, Тэўляў і Стрыхава.

З Бярозы ў кірунку польскіх пазіцый рухалася 57-я стралковая брыгада, укамплектаваная падрыхтаванымі кадрамі з Масквы і Петраграда. Нягледзячы на страты, падраздзяленні Чырвонай Арміі працягвалі рух наперад пад агнём польскіх пяхотных і артылерыйскіх падраздзяленняў.

 

Праз некалькі гадзін сітуацыя змянілася. З ваколіц Бярозы Чырвоная Армія распачала контратаку. Падтрыманыя артылерыйскім агнём, вайсковыя адзінкі РСЧА наблізіліся да польскіх пазіцый і пачалі штурм апошніх. Месцамі польскі бок быў адціснуты.

Па загаду камандзіра 14-й пяхотнай дывізіі генерала Канажэўскага на небяспечныя палі баёў былі накіраваны рэзэрвы.

У 7 гадзін Бярозу атакаваў 56-ы пяхотны полк. Пры падтрымцы артылерыі 14-й дывізіі польскі бок здолеў ажыццявіць наступ, вынікам якога стала адступленне падраздзяленняў Чырвонай Арміі.

Баі пад Бярозай-Картузскай верасня 1920 г. адзначаюцца вялікімі стратамі для абодвух бакоў. Напрыклад, 19-я стралковая брыгада была цалкам знішчана.

Вынік: Перамога польскага боку правіць

Зноскі правіць

  1. Norman Davies, «Biały Orzeł, Czerwona Gwiazda», Wydawnictwo: Znak 2006, ISBN 83-240-0749-0
  2. Piłsudski i Tuchaczewski 1989, s. 174.
  3. Odziemkowski 2004, s. 277.
  4. Wysocki (red.) 2005, s. 261.
  5. а б Cisek, Paduszek i Rawski 2010, s. 49.
  6. 14 Dywizja Piechoty 1937, s. 89.
  7. Odziemkowski 2004, s. 384.
  8. 14 Dywizja Piechoty 1937, s. 93.
  9. Odziemkowski 2004, s. 31.
  10. Karczewski 1928, s. 22.

Літаратура правіць