Баі ў Курскай вобласці (2024)

Баявыя дзеянні ў Курскай вобласці Расіі пачаліся раніцай 6 жніўня 2024 года, калі Узброеныя сілы Украіны перасеклі расейска-ўкраінскую мяжу ў раёне горада Суджа. Украінскія войскі пачалі прасоўванне ўглыб тэрыторыі Расіі і за некалькі дзён кантралявалі некалькі сотняў квадратных кіламетраў. Гэта першая ўкраінская агульнавайсковая аперацыя на памежнай тэрыторыі Расіі з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. 12 жніўня ўкраінскія ўлады ўпершыню пацвердзілі ўдзел УСУ ў наступе, а 14 жніўня сказалі, што ўкраінскія войскі сфармавалі «буферную санітарную зону» ў мэтах самаабароны. Баі ў Курскай вобласці працягваліся ў наступныя месяцы. 13 сакавіка 2025 года Міністэрства абароны Расіі заявіла аб вызваленні Суджы.

Баявыя дзеянні ў Курскай вобласці (2024)
Асноўны канфлікт: Расійска-ўкраінская вайна
Дата з 6 жніўня 2024
Месца Расія
Праціўнікі
Расія Расія Украіна Украіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі

правіць