Ба Ндау (фр.: Bah N'roses Daw; нар. 23 жніўня 1950, Сан, Французскі Судан) — малійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, часовы прэзідэнт Малі (2020—2021).

Ба Ндау
фр.: Bah N'Daw
Сцяг Часовы прэзідэнт Малі Сцяг
25 верасня 2020 — 24 мая 2021
Папярэднік Асімі Гаіта (як старшыня НКВН)
Ібрагім Бубакар Кейта (як прэзідэнт)
Пераемнік Асімі Гаіта (в.а)
Сцяг Міністр абароны і ветэранаў Малі Сцяг
28 мая 2014 — 10 студзеня 2015
Прэзідэнт Ібрагім Бубакар Кейта
Папярэднік Сумейлу Бубэе Майга
Пераемнік Т’еман Юбер Кулібалі
Нараджэнне 23 жніўня 1950(1950-08-23)[1] (73 гады)
Партыя
Адукацыя
Род войскаў Malian Air Force[d][2][4]
Званне старшы палкоўнік[5]
Узнагароды
Officer of the National Order of Mali
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыўшы бакалаўрыят, 1 чэрвеня 1973 года добраахвотна пайшоў на ваенную службу і паступіў у агульнавайсковую ваенную школу ў Кулілкора, затым прайшоў у Савецкім Саюзе курс падрыхтоўкі пілота верталёта. У сакавіку 1976 года пачаў службу ў малійскіх ВПС, некаторы час займаў пасаду ад’ютанта прэзідэнта Мусы Траарэ. У 1994 годзе скончыў у Парыжы агульнавайсковы калеж абароны. З’яўляўся начальнікам Галоўнага штаба ВПС, памочнікам начальніка Генеральнага штаба Нацыянальнай гвардыі. З 2008 года да самай адстаўкі — дырэктар Нацыянальнага офіса ветэранаў узброеных сіл і ахвяр вайны[6].

У 2014—2015 гадах быў міністрам абароны ва ўрадзе прэм’ера Мусы Мары.

18 жніўня 2020 года ў Малі адбыўся ваенны пераварот, з прычыны чаго эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі 20 жніўня прыпыніла членства Малі ў арганізацыі і наклала на краіну гандлёвае і фінансавае эмбарга з патрабаваннем перадачы ўлады грамадзянскім. 21 верасня Нацыянальны камітэт выратавання народа, сфармаваны вайскоўцамі пасля перавароту, абвясціў аб надзяленні Ба Ндау паўнамоцтвамі часовага прэзідэнта на пераходны перыяд працягласцю 18 месяцаў[7].

25 верасня 2020 года прынёс прысягу ў міжнароднай канферэнц-зале Бамака і ўступіў на пасаду (разам з ім на пасаду віцэ-прэзідэнта ўступіў старшыня НКВН Асімі Гаіта)[8].

27 верасня 2020 года прызначыў Мактара Уана часовым прэм’ер-міністрам Малі[9].

24 мая 2021 года быў арыштаваны Асімі Гаіта падчас чарговага перавароту, прычынай чаму сталі змены ў кабінеце міністраў і парушэнне дамоўленасцяў з вайскоўцамі[10]. Пасля затрымання 26 мая Ндау падаў Гаіта заяву аб сваёй адстаўцы[11].

27 жніўня 2021 года Ба Ндау быў вызвалены з-пад хатняга арышту[12].

Зноскі

  1. а б https://www.lepoint.fr/afrique/mali-bah-n-daw-va-presider-la-transition-21-09-2020-2392893_3826.php
  2. а б https://www.bbc.com/afrique/region-54238658
  3. https://www.maliweb.net/armee/armee-gestion-affaires-publiques-mali-1968-2017-2-presidents-3-chefs-gouvernement-35-ministres-3-assimiles-2697692.html
  4. http://bamada.net/armee-et-gestion-des-affaires-publiques-du-mali-1968-2017-2-presidents-3-chefs-du-gouvernement-35-ministres-et-3-assimiles
  5. https://www.francetvinfo.fr/monde/afrique/mali/mali-ba-n-daou-ancien-ministre-de-la-defense-et-militaire-a-la-retraite-designe-president-de-transition-par-la-junte_4113727.html
  6. Lassaad Ben Ahmed. Mali : qui est Bah N’Daw ? (фр.). AA (22 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  7. Mali : Bah N'Daw va présider la transition (фр.). Le Point (21 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  8. Florence Morice. Mali: le président de la transition, Bah N'Daw, a prêté serment (фр.). RFI (26 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  9. Moctar Ouane, un diplomate de carrière pour conduire le gouvernement de transition au Mali (фр.). Le Monde (28 верасня 2020). Праверана 29 верасня 2020.
  10. ПЕРЕВОРОТ В МАЛИ РЕШИЛИ ДОВЕРНУТЬ ДО КОНЦА // Независимая газета, 25 мая 2021
  11. Mali’s transitional president resigns while in detention. AP NEWS (26 мая 2021). Праверана 26 May 2021.
  12. Mali : levée des restrictions pour Bah N’Daw et Moctar Ouane (28 жніўня 2021). Праверана 28 August 2021.

Спасылкі

правіць