Беа́та Тышке́віч (польск.: Beata Tyszkiewicz; нар. 14 жніўня 1938, Вілянуў паблізу Варшавы) — польская кінаактрыса.

Беата Тышкевіч
польск.: Beata Tyszkiewicz
Дата нараджэння 14 жніўня 1938(1938-08-14)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Крыштаф Марыя Тышкевіч[d]
Маці Барбара Тышкевіч[d]
Муж Анджэй Вайда
Дзеці Вікторыя Падлеўская[d] і Караліна Вайда[d]
Прафесія акцёрка, кінаактрыса
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Golden Medal for Merit to Culture кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер ордэна Ганаровага Легіёна камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
IMDb ID 0879203
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

3 роду Тышкевічаў. Вучылася ў Вышэйшай тэатральнай школе ў Варшаве (1957—58). Дэбютавала ў фільме «Помста» (1957).

Творчасць Беаты Тышкевіч вызначаецца артыстызмам, тонкім адчуваннем стылявых асаблівасцей твора. Сярод значных дасягненняў — ролі ў фільмах рэжысёраў А. Вайды «Самсон» (1961), «Попел» (1965), «Усё на продаж» (1968); К. Занусі «Кантракт» (1980), «Дотык рукі» (1992). Здымалася ў СССР («Дваранскае гняздо», 1969; «Еўрапейская гісторыя», 1984), на кінастудылх іншых краін. Сярод іншых фільмаў: «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» (1964), «Марыся і Напалеон» (1966), «Лялька» (1968), «Новыя амазонкі» («Сексмісія»), «Эдзіт і Марсель» (абодва 1983), «Двое» (1988), «Фердыдурке» (1991), «Малы Апакаліпсіс» (1992), «Прыгожая незнаёмка» (1993), «Немцы» (1996), «Закаханыя» (1999), «У жніўні 1944» (2000). Знялася ў тэлесерыялах: «Стаўка большая, чым жыццё» (1967), «Вялікая любоў Бальзака» (1973), «Польскія дарогі» (1977), «Найдаўжэйшая вайна сучаснай Еўропы» (1981), «Слава і хвала» (1997), «Пракажоная» (2000) і інш.

Зноскі

  1. Beata Tyszkiewicz // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.