Беатрыс I (графіня Бургундыі)
Беатрыс I (графіня Бургундыі) (фр.: Béatrice Ire de Bourgogne; каля1145—15 лістапада 1184), графіня Бургундыі з 1148 года, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі (пасля вяселля ў 1156 годзе з імператарам Фрыдрыхам Барбаросай).
Беатрыс I Бургундская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Béatrice Ire de Bourgogne | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рэно III Бургундскі | ||||||
Пераемнік | Атон I | ||||||
Нараджэнне |
1143 ці 1135[1] |
||||||
Смерць |
15 лістапада 1184 ці 15 лістапада 1185[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Іўрэйская дынастыя | ||||||
Бацька | Рэно III[d][1] | ||||||
Маці | Агата Латарынгская[d] | ||||||
Муж | Фрыдрых I Барбароса[1][2][…] | ||||||
Дзеці | Фрыдрых V[d][3], Генрых VI Гогенштаўфен[2], Філіп Швабскі[2], Фрыдрых VI Швабскі, Атон I[d], Конрад II[d][3], Beatrice Schwäbische[d], Sophie of Hohenstaufen[d] і Agnes von Staufen[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСтала спадчынніцай свайго бацькі Рэно III Бургундскаму ў 3-гадовым узросце. Вакол патэнцыйнага тытула пфальцграфа разгарэўся сапраўдны бой. Апекуном Беатрыс і рэгентам Бургундыі стаў яе дзядзька Гільём III, граф Макона, які ў Бургундыі насіў імя Гільём IV. Жадаючы атрымаць графскі тытул, ён фактычна трымаў сваю пляменніцу пад хатнім арыштам. З іншага боку на Бургундыю прэтэндаваў герцаг Бертольд IV фон Цэрынген, бацька якога насіў тытул «рэктар Бургундыі», атрыманы ад імператара Лотара Суплінбургскага. Прэтэнзіі Бертольда IV былі падтрыманы імператарам Конрадам III і Беатрыс была вызвалена. Аднак у канчатковым выніку тытул пфальцграфа не дастаўся і Цэрынгенам. У 1156 годзе новы імператар Фрыдрых I Барбароса ажаніўся з Беатрыс, узяўшы графства Бургундыю ў якасці пасагу і далучыўшы яе такім чынам да ўладанняў Гогенштаўфенаў.
Беатрыс памерла 15 лістапада 1184 года і пахавана ў крыпце Шпаерскага сабора (ням. Kaiser- und Mariendom zu Speyer) разам са сваёй дачкой Агнэс.
Шлюб і дзеці
правіцьМуж: з 1156 года Фрыдрых I Барбароса (1122—10 чэрвеня 1190), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзеці ад гэтага шлюбу:
- Беатрыс (каля 1161—1174)
- Фрыдрых (1164—1168/1170), герцаг Швабіі з 1167
- Генрых (1165—1197), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1191
- Конрад (1167—1191), герцаг Швабіі з 1170 пад імем Фрыдрых VI
- Атон (1167—1200), пфальцграф Бургундыі з 1189
- Конрад (1172—1196), герцаг Ротэнбурга (1188—1191), герцаг Швабіі (1191—1196)
- Райнальд (Рэно) (1173—1178)
- Вільгельм (каля 1176 — пасля 1178)
- Філіп (1176—1208), герцаг Швабіі з 1196, кароль Германіі з 1198
- Агнэс (пам. 1184), была заручана з Імрэ (1174—1204), будучым каралём Венгрыі
Зноскі
- ↑ а б в г д е Académie des sciences, belles-lettres et arts de Besançon — Besac: Académie des sciences, belles-lettres et arts de Besançon et de Franche-Comté, 1889. — P. 175.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
правіць- Histoire du Comté de Bourgogne ou Franche-Comté du IXème au XIVème siècle (фр.). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 23 студзеня 2010.
- COMTES PALATINS de BOURGOGNE 1026-1200 (IVREA) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 23 студзеня 2010.