Беда Вялебны
Беда Вялебны, Беда з Нартумбрыі (лац.: Bēda Venerābilis; 672/673 — 26 мая 735) — манах Ордэна бенедыкцінцаў з Нартумбрыі, багаслоў, гісторык і паэт, хрысціянскі святы.
Беда Вялебны | |
---|---|
лац.: Beda Venerabilis | |
![]() | |
Род дзейнасці | агіёграф, паэт, гісторык царквы, перакладчык, багаслоў, пісьменнік, перакладчык Бібліі, гісторык, стваральнік гімнаў |
Дата нараджэння | каля 672[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 735[4][3][5] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
![]() |
Вядомы сваёй працай «Царкоўная гісторыя народа англаў» (лац.: Historia ecclesiastica gentis Anglorum), за якую яго завуць бацькай англійскай гісторыі. У 1899 годзе Беда абвешчаны настаўнікам царквы.
БіяграфіяПравіць
Ужо на восьмым годзе жыцця ён паступіў у манастыр Уірмаўт, дзе прабыў да 691 года, атрымаўшы там цудоўную для таго часу навуковую адукацыю. Адсюль ён перайшоў у суседні, падуладны Уірмаўту манастыр Джарау (заснаваны ў 681), дзе на 19-м годзе жыцця стаў дыяканам і ў 702 годзе — святаром. З гэтага часу пачынаецца яго пісьменніцкая дзейнасць, якая складалася, галоўным чынам, у тлумачэнні асобных кніг Старога і Новага Запаветаў. На смяротным ложы ён скончыў пераклад Евангеллі паводле Яна на англасаксонскую мову, дыктуючы яго сваім вучням. Паводле яго біёграфа Кутберта, апошняе сачыненне святога — Перадсмяротная песня Беды на старажытнаанглійскай мове. Памёр 27 мая 735 і пахаваны ў манастыры Джарау; пазней яго рэшткі былі перанесены ў Дарэмскі сабор.
Зноскі
- ↑ Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508237 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 7 чэрвеня 2021.
- ↑ BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ https://www.bartleby.com/library/bios/index2.html