Бедржых Сметана

Бе́држых Сме́тана (чэшск.: Bedřich Smetana, пры хрышчэнні атрымаў імя Фрыдрых, ням.: Friedrich; 2 сакавіка 1824, Літамышль — 12 мая 1884, Прага) — чэшскі кампазітар, піяніст і дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч; заснавальнік чэшскай нацыянальнай кампазітарскай школы.

Бедржых Сметана
Bedřich Smetana
Bedrich Smetana.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 сакавіка 1824(1824-03-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1884(1884-05-12)[2][4][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Bettina Smetanová[d] і Kateřina Otylie Kolářová[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, настаўнік, педагог, піяніст, музычны педагог
Інструменты фартэпіяна і скрыпка
Жанры класічная музыка, опера і сімфанічная паэма[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Аўтограф Smetana signature.jpg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

У 1847 годзе скончыў прыватную школу ў Празе. Вучань І. Прокша. У 1848 годзе адкрыў сваю музычную школу ў Празе, якая пазней стала цэнтрам канцэртнай і асветніцкай дзейнасці прагрэсіўных чэшскіх музыкантаў. З 1856 года выступаў з канцэртамі ў Гётэбаргу (Швецыя) ў якасці піяніста і дырыжора. У 1861 годзе ўзначаліў артыстычнае таварыства «Умелецка бяседа», кіраваў мужчынскім хорам «Глагол Пражскі», пісаў для яго хоры на словы чэшскіх паэтаў, папулярызаваў музыку айчынных і іншых славянскіх кампазітараў. У 18661874 гадах дырыжор Нацыянальнага тэатра оперы.

ТворчасцьПравіць

Выступаў як музычны крытык. Пачынальнік розных жанраў нацыянальнай оперы і праграмнага сімфанізму. Яго творчасць, заснаваная на народна-песенных інтанацыях і рытмах, вызначаецца яркім нацыянальным каларытам, дэмакратычнасцю, патрыятычнай накіраванасцю, працягвае традыцыі рамантычнага праграмнага сімфанізму Ф. Ліста. Сярод твораў; оперы лірычна-камічная «Прададзеная нявеста» і гераічна-патрыятычная «Брандэнбуржцы ў Чэхіі» (абедзве паст. 1866), трагічная «Далібар» (паст. 1868), «Дзве удавы» (паст. 1874), эпічная «Лібуша» (ласт. 1881); для аркестра — «Трыумфальная сімфонія» (1854), «Урачыстая уверцюра» (1849); сімфанічныя паэмы «Рычард III» (1858), «Лагер Валенштэйна» (1859), «Гакон Ярд» (1861); цыкл з 6 праграмных сімфоній паэм «Мая Радзіма» (1858— 79); 2 струнныя квартэты (1876, 1883), фартэпіянныя трыа, п’есы для фартэпіяна, у т.л. «Чэшскія танцы» (2 сшыткі, 1877, 1879), хоры, песні і інш.

У Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі ў 1949 годзе пастаўлена опера Сметаны «Прададзеная нявеста».

ПамяцьПравіць

З 1946 года штогод у дзень смерці Сметаны праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Пражская вясна», які адкрываецца выкананнем яго твораў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118615017 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Bedřich Smetana // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118615017 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. а б Сметана Бедржих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  7. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  8. BillionGraves — 2011.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць