Безназоўнае (зборнік)

зборнік паэзіі Янкі Купалы

«Безназоўнае» — пяты зборнік паэзіі Янкі Купалы, ўпершыню выдадзены ў 1925 годзе ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Агульны тыраж першага (1925) і другога (1928) выданняў зборніку склаў 6 тысяч экзэмпляраў.[1]

Безназоўнае
Жанр верш, паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1925
Выдавецтва Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Апісанне правіць

«…О так! Я — пралетар!..
Яшчэ ўчора раб пакутны -
Сягоння я зямлі ўладар
I над царамі цар магутны!

Мне Бацькаўшчынай цэлы свет,
Ад родных ніў я адвярнуўся…
Адно… не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!».

Я. Купала

Верш «…О так! Я — пралетар!..»

У зборнік увайшлі паэма «Безназоўнае», якая дала назву зборніку, драматычная паэма «На папасе» (напісаная ў 1913 годзе), вершы, напісаныя пераважна ў 19191924 гг., пераклады з польскай мовы верша К. Уейскага «Хаўтурны марш» і байкі Ю. Крашэўскага «Дзед і баба». Упершыню ў зборніку апублікаваныя вершы «…О так! Я пралетар!..», «Адшчапенцам (заходнім)», «Голад», цалкам «Арлянятам».[1]

Крытычныя водгукі правіць

Якуб Колас у сваім артыкуле «Янка Купала і яго паэзія» пісаў:

  Гэты зборнік трэба разглядаць як мост, па якім Купала пераходзіць ад старой эпохі да новай. Ён чула прыслухоўваецца да павеваў гэтай новай эпохі і сэрцам успрымае вялікі гістарычны сэнс надыходзячага дня.[2]  

Зноскі

  1. а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Безназоўнае (зборнік паэзіі)». — C. 69.
  2. Янка Купала. Зборнік. — Мн., 1952. — С. 133.

Літаратура правіць

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Безназоўнае (зборнік)» / Аўтар — А.Дз. Атаева. — C. 69.
  • Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.
  • Лойка А.. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
  • Уладзімір Някляеў. Шлях (папулярны біяграфічны нарыс) / Дзеяслоў. — Мн., 2007. — № 28.