У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Безнацыяналізм (эспер.: Sennaciismo) — культурная дактрына, галоўнымі мэтамі якой, згодна з маніфестам безнацыяналістаў[1], з’яўляюцца:

  1. Знішчэнне ўсіх нацый, разглядаемых як незалежныя суверэнныя саюзы.
  2. Адзіная сістэма сусветнай гаспадаркі і рацыянальнае ўжыванне ўсёй энергіі і рэсурсаў на карысць усіх людзей нашай планеты.
  3. Уніфікацыя ўсіх сістэм мер і ваг.
  4. Выкарыстанне безнацыянальнай мовы (эсперанта) з мэтай яе пераўтварэння ў адзіную мову культуры.

Зароджаны ў рамках Сусветнай Безнацыянальнай Асацыяцыі (эспер.: Sennacieca Asocio Tutmonda, SAT), безнацыяналізм не прызнаецца як афіцыйная ідэалогія SAT. Стваральнік і асноўны прапагандыст безнацыяналізма — стваральнік SAT Эжэн Ланці.

Гл. таксама

правіць

Зноскі