Белавежа (культурнае таварыства)

Белару́скае культу́рнае тавары́ства «Белаве́жа» ў Аргенціне. Існавала ў 19381949 гадах. На 1942 год аб’ядноўвала каля 400 беларусаў-эмігрантаў. Пры таварыстве дзейнічалі жаночая і маладзёжная секцыі, драматычны гурток, бібліятэка-чытальня (больш за 1000 тамоў). У маі 1939 года увайшло ў Федэрацыю беларускіх арганізацый у Аргенціне і разам з ёй у 1941 годзе далучылася да Славянскага саюза Аргенціны — аб’яднання прасавецкай, пракамуністычнай арыентацыі. З 1945 года называлася Беларускае таварыства Я. Коласа. Дзейнасць таварыства забаронена пасля асуджэння аргенцінскімі ўладамі Славянскага саюза як антыдзяржаўнай арганізацыі[1].

Зноскі

  1. Т. А. Папоўская. Беларускае культурнае таварыства «Белавежа» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 396.

Літаратура правіць