Белаграпрамбанк
Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.
Белаграпрамбанк | |
---|---|
Тып | банк і бізнес |
Заснаванне | 3 верасня 1991[1] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 12 326 670 000 Br[3] |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь[5][6] і Белдзяржстрах[5][6] |
Даччыныя кампаніі | Тураўскі малочны камбінат[d] і ААТ НКФА АРІП[7][8] |
Сайт | belapb.by (руск.) (англ.) |

г. Мінск, праспект Жукава 3
Адзін з найбуйнейшых сістэмаўтваральных банкаў краіны. Мае статус агента Урада па абслугоўванню дзяржаўных праграм падтрымкі аграпрамысловага комплексу (у адпаведнасці з пастановай Урада і Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18 чэрвеня 2008).
Паслугамі ААТ «Белаграпрамбанк» можна скарыстацца ў Мінску і ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны.
Акцыянеры:
- Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь — 85,3%
- БРУСП «Белдзяржстрах» — 8%
Гісторыя
правіцьБелаграпрамбанк зарэгістраваны, як адзін з першых беларускіх акцыянерных банкаў у 1991 годзе.
З 1995 года — прафесійны ўдзельнік рынку каштоўных папер.
У 2000 годзе быў перайменаваны ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк».
У жніўні 2010 года Белаграпрамбанк першым з беларускіх банкаў ўкараніў сістэму кіравання якасцю абслугоўвання фізічных асоб, правёў яе сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням стандарту СТБ ISO 9001.
Санкцыі
правіць24 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[9][10]. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[9][10].
У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[11].
Таксама банк трапіў у санкцыйныя спісы Швейцарыі (2021 год), Украіны, Японіі (2022 год) і Канады (2023 год)[12].
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.nbrb.by/system/banks/list
- ↑ https://www.belapb.by/rus/about/
- ↑ а б в г д https://www.belapb.by/rus/about/pokazateli-deyatelnosti-i-finansovaya-otchetnost/finansovaya-otchetnost-po-mezhdunarodnym-standartam/godovaya-konsolidirovannaya-finansovaya-otchetnost-po-msfo/
- ↑ https://www.belapb.by/about/raskrytie-informacii-na-rynke-cennyh-bumag/godovye-otchety-banka/
- ↑ а б https://www.belapb.by/rus/about/information/structure_propert/
- ↑ а б https://www.belapb.by/cms/images/%20МСФО%202021.PDF
- ↑ https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
- ↑ https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
- ↑ а б Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 26 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Kubiak, Mateusz. EU Sectoral Sanctions Put a Heavy Burden on Lukashenka’s Regime (англ.). Eurasia Daily Monitor (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 26 кастрычніка 2021.
- ↑ Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
- ↑ Відкрите акціонерне товариство "Бєлогропромбанк"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2023. Праверана 14 красавіка 2023.