Вожык белагруды (Erinaceus concolor) — від насякомаедных жывёл сямейства вожыкавых.

Белагруды вожык
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Erinaceus concolor Martin, 1838

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  633539
NCBI  37316
EOL  1178682

Апісанне правіць

Даўжыня цела 18,0—24,5 см, хваста 1,3—2,4 см. Маса цела 0,6—1,2 кг. Зверху цела ўкрыта калючкамі, знізу цвёрдай поўсцю. Афарбоўка буравата-белая, зямліста-шэрая або жоўтая. У некаторых асобін на грудзях ёсць вялікая пляма з белых валасоў, якая часта пераходзіць на горла і бруха; радзей белая пляма адсутнічае і ніз цела аднатоннага светла-шэрага колеру. Канечнасці пяціпальцавыя, кіпцюры моцныя і доўгія.

Пашырэнне правіць

 
Белагруды вожык на паштовай марцы Беларусі, 2012.

Пашыраны ва Усходняй Еўропе (ад Кастрамской і Кіраўскай абласцей Расіі да Крыма і Каўказа), на Балканах, у Малой Азіі, Іране і інш. Распаўсюджаны на Беларусі (раней лічылася, што тут жыве падвід еўрапейскага (звычайнага) вожыкаErinaceus europaeus romanicus). Заходняя частка арэалу ахоплівае паўднёвую і ўсходнюю Польшчу, паўднёва-ўсходнюю частку Славакіі, Румынію, Югаславію і Балгарыю. На ўсходзе пашыраны на Паўднёвым Урале і ў паўночна-заходнім Казахстане.

Селіцца ў лясах, на высечках, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на агародах, у садах, поймах рэк.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца насякомымі, жабамі, яшчаркамі, змеямі, мышападобнымі грызунамі, сакаўнымі пладамі і ягадамі. У пошуку корму за ноч прабягае да 3 км, пры небяспецы згортваецца ў клубок, выстаўляючы іголкі ва ўсе бакі.

Жыве па адным або парамі. Гнёзды на зямлі, часам у норах. Начная жывёла.

Зімой вожыкі ўпадаюць у глыбокую спячку ў загадзя падрыхтаваным гняздзе. У час спячкі ў іх рэзка зніжаецца тэмпература цела і запавольваецца дыханне. З надыходам вясны вожыкі прачынаюцца і актыўна шукаюць ежу.

Полавая спеласць на другім годзе жыцця. Гон увесну. Цяжарнасць 49 сутак, у прыплодзе 3-8 дзіцянят. Іголкі ў іх з’яўляюцца толькі праз некалькі дзён.

Малаадчувальныя да розных ядаў, у т.л. змяінага.

Утрыманне ў няволі правіць

Добра пераносіць няволю, часты аб'ект утрымання ў кутках жывой прыроды.

Літаратура правіць

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.
  • Гричик В., Бурко Л. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. — 399 с. ISBN 978-985-553-128-0.
  • Корачкіна Л. Вожык звычайны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.