Белае (возера, Бешанковіцкі раён, басейн Заходняй Дзвіны)

возера, Бешанковіцкі раён, басейн Заходняй Дзвіны

Бе́лаевозера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Заходняя Дзвіна ў 29 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, ў 4 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Астроўна.

Белае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,3 м
Даўжыня 1,94 км
Шырыня 0,5 км
Плошча 0,67 км²
Найбольшая глыбіня 22 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,73 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Map

Плошча паверхні возера 0,67 км². Даўжыня 1,94 км, найбольшая шырыня 500 метраў. Найбольшая глыбіня дасягае 22 метраў. Катлавіна Белага возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м. Берагі высокія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем. Возера зарастае слаба.

Каля возера вёскі Белае і Пушкары.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі

правіць