Белае (возера, Верхнядзвінскі раён, басейн Свольны)
Бе́лае (Белае Катляро́ўскае, Катляроўскае) — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Расіяй ў басейне ракі Свольна, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, на захад ад возера Лісна. З 2000 г. возера ўваходзіць у склад Асвейскага ландшафтнага заказніка.
Белае | |
---|---|
![]() Белае возера, усходні бераг | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 125,9[1] м |
Даўжыня | 3 км |
Шырыня | 2,73 км |
Плошча | 5,52 км² |
Аб’ём | 0,01575 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 9 км |
Найбольшая глыбіня | 6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 41,2 км² |
Выцякаюць | Паплаўская канава |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Плошча паверхні возера 5,52 км². Найбольшая глыбіня 6 м, сярэдняя 2,9 м. Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 2,73 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб’ём вады 15,75 млн м³. Плошча вадазбору 21,1 (41,2[2]) км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны пад лесам, берагі нізкія, тарфяністыя. Дно плоскае, мелкаводдзе ўздоўж берагоў пясчанае. Дно выслана сапрапелем. Возера эўтрофнага тыпу. Зарастае да глыбіні 3—4 м.
Праз возера працякае рэчка без назвы (Білевіца[1]) і выцякае Поплаўская канава[1], злучаючая Белае з возерам Лісна. Белае таксама злучана ручаямі з азёрамі Брылінец і Узбор’е[1].
У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, плотка, карась залаты і серабрысты, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
На беразе возера не маецца аніякіх паселішч. Вакол возера зроблена зона адпачынку Асвея. На паўночным беразе знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік[2].
Гл. таксама
правіцьНе трэба блытаць Белае Катляроўское возера з аднайменнымі азёрамі гэтага рэгіёна:
- Возера Белае, Расонскі раён, басейн Свольны (Дабраплёсенскае)
- Возера Белае, Расонскі раён (Юхаўскае)
Зноскі
- ↑ а б в г Ліст карты O-35-141. Выданне 1981 года. (руск.)
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Белае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Верхнедвинский район: карта. Верхнедвинск: план. Освея: план / Ред. В. А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 3 000 экз.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)