Белазоры
вялікалітоўскі шляхецкі род
Белазоры (Монтвіды-Белазоры) — шляхецкі род герба «Вянява». Паводле некаторых гісторыкаў, паходзілі ад роду Саковічаў. Асноўныя маёнткі мелі ў Жамойці і Полацкім ваяводстве.

Падзяліліся на лініі: грынкішкаўскую (войтаўскую), уіцкую (кашталянскую), голнеўскую (пашушнянскую), на Кулігах (Браншчына)[1].
Вядомыя асобы
правіць- Ян Войцехавіч — ротмістр каралеўскі (1550), стражнік Вялікага Княства Літоўскага.
- Станіслаў — сын Яна Войцехавіча. Паборца вількамірскі (1578), стольнік упіцкі (1584), суддзя земскі ўпіцкі (1589), падкаморы ўпіцкі (1593). Маршалак сойма Рэчы Паспалітай (1605), маршалак Трыбунала ВКЛ (1605).
- Габрыэль — Падкаморы упіцкі (1625), староста навамлынскі (1629). Жанаты з Хрысцінай Астроўскай.
- Казімір Кароль — Староста новамлынскі з 1628, падстолі ўпіцкі ў 1650—1657, маршалак упіцкі ў 1657—1664, кашталян віцебскі ў 1664—1667, ваявода менскі ў 1667—1680; пасол на соймы 1648 i 1661, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1666—1667.
- Крыштоф — Упіцкі падстолі з 1657, харунжы з 1663 і маршалак з 1671, вялікі харунжы літоўскі з 1683; каралеўскі палкоўнік, староста упіцкі з 1676, кярсноўскі i віштынецкі; пасол на соймы 1667 i 1674.
- Юрый — упіцкі падстолі (1721), стольнік упіцкі (1735), суддзя земскі (1739), войскі упіцкі (1756), пасол соймавы. Служыў пры двары Міхала Казіміра Радзівіла.
- Крыштоф — Упіцкі падстолі з 1657, харунжы з 1663 і маршалак з 1671, вялікі харунжы літоўскі з 1683; каралеўскі палкоўнік, староста упіцкі з 1676, кярсноўскі i віштынецкі; пасол на соймы 1667 i 1674.
- Станіслаў — Вількамірскі падсудак, суддзя земскі з 1649, падкаморы ўпіцкі, кашталян мсціслаўскі з 1662; пасол на соймы 1648, 1649, 1655.
- Казімір Кароль — Староста новамлынскі з 1628, падстолі ўпіцкі ў 1650—1657, маршалак упіцкі ў 1657—1664, кашталян віцебскі ў 1664—1667, ваявода менскі ў 1667—1680; пасол на соймы 1648 i 1661, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1666—1667.
- Крыштоф — маршалак земскі упіцкі з 1628, староста абельскі; пасол на соймы 1629, 1632, 1633, 1638, 1643, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1628 і 1640.
- Юрый — каралеўскі сакратар, пісар скарбовы літоўскі, канонік віленскі, пробашчам капліцы Святога Казіміра ў Віленскай кафедры, рэгент меншай канцылярыі ВКЛ (1650—1655), кусташ віленскі (ад 1652).
- Соф’я — пастрыглася ў манашкі.
- Ян Кароль — Кусташ віленскі, каралеўскі сакратар, да 1630 рэгент меншай канцылярыі ВКЛ, рэферэндар духоўны ВКЛ з 1630.
- Габрыэль — Падкаморы упіцкі (1625), староста навамлынскі (1629). Жанаты з Хрысцінай Астроўскай.
- Станіслаў — сын Яна Войцехавіча. Паборца вількамірскі (1578), стольнік упіцкі (1584), суддзя земскі ўпіцкі (1589), падкаморы ўпіцкі (1593). Маршалак сойма Рэчы Паспалітай (1605), маршалак Трыбунала ВКЛ (1605).
- Юрый Войцехавіч — суддзя земскі віленскі (1569).
- Марцыян — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
- Крыштоф (?—1741) — канонік віленскі, канцлер віленскай і смаленскай капітул. Адзін з лідараў антысапегаўскага саюза шляхты ў феадальную вайну 1697—1702 гадоў.
Літаратура
правіць- Boniecki, A. Herbarz polski. Cz. 1, T. 1. Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich / ułożył i wydał Adam Boniecki. — Warszawa: skład główny Gebethner i Wolff; Kraków: G. Gebethner i Sp., 1901. — [4], IX, [1], 385, V stron: ilustracje.
- Boniecki, A. Poczet rodów w Wielkiém Księstwie Litewskiém w XV i XVI wieku / ułożył. i wyd. Adam Boniecki. — Warszawa: s.n., 1887. — [4], XV, [1], 425, [1], XLIX, [1] s., [18] k. tabl.
- Niesiecki, K. Herbarz polski, powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopismów, dowodów urzędowych. T. 2 [A—B] / Kasper Niesiecki; red. Jan Nep.[omucen] Bobrowicz. — Lipsk: nakł. Breitkopfa i Haertela, 1839. — 390 s.
- Пазднякоў В. Белазоры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 299. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Żychliński Т. Złota księga szlachty polskiej. Rocznik 5. Poznań, 1883;
- Paчкoў I. Белазоры Гарадзенскай і Віленскай губерняў у XVIII—XX ст. // Герольд Litherland. 2002. № 1— 2.
Крыніцы
правіць- ↑ Баравы, Р. В., Чарняўская, Л. Л. Белазоры // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 344. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх