Белалобая гусь (Anser albifrons) — птушка з роду гусей сямейства качыных.
Белалобая гусь блізкая па знешнім выглядзе да шэрай гусі, але крыху драбнейшая. Яна мае бурую афарбоўку цела, жывот бялёсы з чорнымі плямамі, некаторыя пёры ў крылах таксама белыя. Дзюба ружовая. У аснове дзюбы белая пляма, за якое від і атрымаў назву. Маладыя асобіны белай плямы на ілбе і плям на жываце не маюць. Маса белолобай гусі вагаецца ад 2 да 3,2 кг. Даўжыня цела 62-78 см, размах крылаў 125-165 см. Самка меншая за самца.
Асаблівасці біялогііПравіць
Гняздо звычайна сярод травянiстай раслiннасцi, няроўнасцей тэрыторыi, неакуратна высланае сухой раслiннасцю i пухам.
Яйкi (4-6) часта амаль элiптычныя, белыя з жаўтаватым або шэрым адценнем. Памеры: 81 х 54 мм
Адрозніваюцца 2 падвіды:
- А. а. аlbifrons — паўночная Расія,
- A. a. flavirostris — Грэнландыя.
- Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X