Беламорска-Балтыйскі канал
Беламорска-Балтыйскі канал (скарочана Беламорканал, ББК, да 1961 г. - Беламорска-Балтыйскі канал імя Сталіна) — канал, які злучае Белае мора з Анежскім возерам і які мае выхад у Балтыйскае мора і да Волга-Балтыйскага воднага шляху.
Беламорска-Балтыйскі канал | |
---|---|
![]() У шлюзе Беламорска-Балтыйскага канала | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 227 км |
Максімальная глыбіня | 5 м |
Вадацёк | |
Уваход | Анежскае возера |
Вусце | Белае мора |
Размяшчэнне | |
Краіна | Расія |
Беламорска-Балтыйскі канал на Вікісховішчы |
Пабудаваны паміж 1931 і 1933 гадамі ў рэкордна кароткі тэрмін. Адкрыты 2 жніўня 1933 г.. У будаўніцтве ўдзельнічалі зняволеныя ГУЛАГу. Гэта была адна са значных будоўляў першай пяцігодкі і першае ў СССР цалкам лагернае будаўніцтва.
Агульная працягласць канала - 227 кіламетраў. Уключае 19 шлюзаў. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1983 годзе. Лічыцца гонарам першай пяцігодкі (1929-1932), але да ліку «Вялікіх будоўляў камунізму» не адносіцца.
СпасылкіПравіць
- ФДК «Беламорска-Анежскае дзяржаўнае басейнавае кіраванне водных шляхоў і суднаходства» (ФДК «Беламорканал»), афіцыйны сайт
- Інтэрактыўная карта Беламорска-Балтыйскага канала
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Карэлія: Беламорска-Балтыйскі канал (фотавыстава)
- Неафіцыйны сайт
- Водна-транспартная характарыстыка канала
- Дзейнасць канала ў паваенныя гады
- Les eaux glacees du Belomorkanal на сайце Ганны Брунсвік (фр.)