Беларускае вольна-эканамічнае таварыства (Мінск)

Беларускае вольна-эканамічнае таварыства — грамадская арганізацыя, якая існавала ў Мінску ў 1921 — 1922(?) гадах пры Беларускім політэхнічным інстытуце.

Статутныя задачы: прыродна-гістарычнае і прамыслова-эканамічнае вывучэнне Беларусі, вырашэннем навукова-тэхнічных праблем, звязаных з патрэбамі мясцовай гаспадаркі. Старшыня прэзідыума вучоны М. К. Ярашэвіч, члены П. М. Капура, В. І. Пераход, С. В. Скандракоў. У таварыства ўваходзілі пераважна прафесары, выкладчыкі і студэнты Беларускага політэхнічнага інстытута.

Летам 1922 года мела 97 афіцыйных членаў. Супрацоўнічала з Наркаматам земляробства БССР. Арганізоўвала публічная лекцыі, чытанні, экспедыцыі. У студзені 1922 разам з Гістарычным і Педагагічным таварыствамі выступіла з ініцыятывай склікання з’езда Заходняй вобласці РСФСР па вывучэнні беларускага этнаграфічнага краю. Разам з Беларускай культурна-навуковай асацыяцыяй пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Масква) летам 1922 года арганізавала і правяло навуковую экспедыцыю пад кіраўніцтвам прафесара М. Аганоўскага, з Народным камісарыятам земляробства БССР і прафесарам У. П. Бушынскім рыхтавала экспедыцыі глебавую і па этнаграфіі Беларусі. Пры таварыстве працавалі фізіка-матэматычная, лясная, сельскай гаспадаркі і іншыя секцыі. Сярод актывістаў аграхімік прафесар А. Т. Кірсанаў, лесазнаўцы К. Ф. Міран і Ч. І. Родзевіч, мікрабіёлаг К. І. Кудзін, беларускія навукоўцы П. М. Валодзька, М. Л. Гомза, П. П. Кашчанка, А. А. Кіскль, М. Ш. Міхалевіч, П. І. Сакун, інжынер-хімік М. Шпунт і інш.

Літаратура правіць

  • Васілеўскі, Ю. Р. Беларускае вольна-эканамічнае таварыства / Ю. Р. Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 351. — ISBN 5-85700-074-2.