Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў
Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў — грамадскае аб’яднанне ў Беларусі. Размяшчаецца ў Мінску па вуліцы Янкі Лучыны д.7, к. 209.
Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | грамадскае аб’яднанне[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 20 снежня 2003 |
Член у | |
photounion.by |
Саюз фатографаў быў створаны рашэннем устаноўчага з’езду 20 снежня 2003 года. У працы з’езду прынялі ўдзел 179 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі. 25 жніўня 2004 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь было зарэгістравана Беларускае грамадскае аб’яднанне «Фотамастацтва». У лютым 2005 года аб’яднанне ўступіла ў Беларускую канфедэрацыю творчых саюзаў.
У жніўні 2016 года адбыўся з’езд, на якім было прынята рашэнне аб перайменаванні арганізацыі ў Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў.
Беларускае грамадскае аб’яднанне фатографаў з’яўляецца членам Федэрацыі еўрапейскіх прафесійных фатографаў (FEP) .
Спасылкі
правіць- photounion.by — афіцыйны сайт