Беларускае гістарычнае таварыства

Беларускае гістарычнае таварыства (БГТ, Białoruskie Towarzystwo Historyczne) — грамадская арганізацыя ў Польшчы з сядзібай у Беластоку.

Беларускае гістарычнае таварыства
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі асацыяцыя[d]
Кіраўнік Алег Латышонак
Заснаванне
Дата заснавання 6 верасня 1993[1]
kamunikat.org

15 чэрвеня 1993 года ў Беластоку быў створаны Заснавальніцкі камітэт Беларускага гістарычнага таварыства ў складзе: Славамір Іванюк, Юрка Каліна, Алег Латышонак і Яўген Мірановіч. БГТ аформілася 6 верасня 1993 года. Старшынёй стаў Антон Мірановіч. Тры гады пазней Таварыства ўзначаліў Алег Латышонак.

БГТ рэалізуе свае статутныя мэты шляхам выдавецкай дзейнасці, арганізацыі навуковых канферэнцый, выставак і моладзевых лагераў. Друкаваны орган — паўгадавік «Białoruskie Zeszyty Historyczne». Выдае кніжкі на польскай і беларускай мовах, напісаных або адрэдагаваных ягонымі сябрамі. Мае ўласную бібліятэку. З 2007 года БГТ патраніруе Беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org.

Да 2008 года праз БГТ прайшлі 32 асобы. Асноўную частку яго членаў складаюць прафесійныя гісторыкі — выкладчыкі ВНУ, настаўнікі гісторыі, архівісты і музейшчыкі, а таксама журналісты беларускіх часопісаў, радыё і тэлебачання. Амаль усе сябры БГТ з’яўляюцца аўтарамі прынамсі адной кніжкі, рэдактарамі кніжак, зборнікаў матэрыялаў ды навуковых і папулярнанавуковых часопісаў, а таксама творцамі перадач для радыё і тэлебачання.

Сядзіба таварыства (у т.л. бюро і чытальня) знаходзіцца ў Беластоку.

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць