Адкрыць галоўнае меню

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры — масавая грамадская арганізацыя ў Беларусі. Утворана ў 1966 годзе.

СтруктураПравіць

Вышэйшы кіруючы орган — з’езд (склікаецца не радзей як 1 раз на 5 гадоў), які разглядае і прымае статут, уносіць у яго змены і дапаўненні, выбірае Рэспубліканскі савет, прэзідыум і рэвізійную камісію. Адбылося 9 з’ездаў таварыства (1966, 1971, 1977, 1981, 1986, 1991, 1996, 2001, 2007). Кіруючы орган паміж з’ездамі — Рэспубліканскі савет, выканаўчы — прэзідыум. У складзе таварыства станам на 2009 года працуюць 6 абласных і Мінскае гарадское аддзяленні, раённыя і гарадскія саветы, пярвічныя арганізацыі.

ДзейнасцьПравіць

Таварыства з дапамогай насельніцтва, грамадскасці і навуковых устаноў праводзіць работу па выяўленні, вывучэнні і ўліку помнікаў гісторыі і культуры, забеспячэнні іх аховы, уносіць прапановы ў кампетэнтныя органы аб уключэнні выяўленых аб’ектаў у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Ажыццяўляе грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Арганізуе і праводзіць навуковыя і навукова-практычныя канферэнцыі па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны. У 1960-1990-я гады таварыства фінансавала работы па кансервацыі і рэстаўрацыі унікальных помнікаў архітэктуры, археалогіі, гісторыі, сярод якіх Полацкі Сафійскі сабор, Мірскі замак, Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква і інш.

Выдае кнігі, брашуры, буклеты, плакаты гістарычнай і археалагічнай тэматыкі. Найбольш значныя выданні таварыства 1970-1980-х гадоў: «Археалагічная карта Беларусі», «Гарады Беларусі па летапісах і раскопках (IX—XIII стст.)» Г. В. Штыхава і «Старажытная гісторыя Усходняга Палесся» У. Ф. Ісаенкі (1975), «Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.)» М. Ткачова і «Заслаўскі гісторыка-археалагічны запаведнік» С. А. Мілючэнкава (1977), «Археалагічныя помнікі Гомельшчыны» У. У. Багамольнікава і А. А. Макушнікава, «Археалагічныя помнікі Міншчыны» М. М. Чарняўскага (1988). У 19701989 гадах выдавала штоквартальны бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», у 19891996 гадах сумесна з Беларускім фондам культуры — часопіс «Спадчына». Выдае зборнік навуковых матэрыялаў «Каштоўнасці мінуўшчыны» (у 19982008 гадах выйшла 9 выпускаў).

Старшыні БДТАПГКПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць