Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне

Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне (БДА) — палітычная партыя беларусаў у Польшчы. Створана ў 1990 г. на базе Беларускага клуба (дзейнічаў з 1989 г.). Устаноўчы кангрэс БДА (10 лютага 1990 г.), Беласток, каля 100 дэлегатаў) прыняў праграму і статус, адозва да беларускай эміграцыі і БНФ «Адраджэньне». Асноўная мэта — выказванне патрабаванняў беларускага насельніцтва Польшчы і абарона яго інтарэсаў. Кіруючы орган — галоўная рада. Выдавала бюлетэнь «Беларускія навіны».

Спыніла дзейнасць.

Літаратура правіць