Беларускае жыццё (часопіс)

беларускі часопіс, 1919—1920

«Беларускае жыццё» — грамадска-палітычны і літаратурны часопіс нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдаваўся з чэрвеня 1919 у Вільні, з снежня 1919 да сакавіка 1920 у Мінску на беларускай мове лацінкай і з верасня 1919 кірыліцай як ілюстраваны штотыднёвік нерэгулярнай перыядычнасці.

«Беларускае жыццё»
Шапка часопіса аўтарства Язэпа Драздовіча.
Шапка часопіса аўтарства Язэпа Драздовіча.
Тып часопіс
Выдавец Францішак Аляхновіч
Краіна
Галоўны рэдактар Францішак Аляхновіч
Заснавана чэрвень 1919
Спыненне публікацый 18 сакавіка 1920
Палітычная прыналежнасць нацыянал-дэмакратыя[d]
Мова беларуская
Галоўны офіс

Рэдактар-выдавец Ф. Аляхновіч, з 1920 літаратурны кіраўнік З. Бядуля.

Часопіс выступаў за стварэнне самастойнай беларускай дзяржавы буржуазна-дэмакратычнага тыпу або алтэрнатыўнай федэрацыі народаў былога ВКЛ, якая, на думку рэдакцыі, магла б процістаяць Польшчы, Расіі і Германіі. Ва ўмовах польскай акупацыі рэдакцыя іншла на кампраміс, спадзеючыся на шчырасць абяцанняў «начальніка Польскай Дзяржавы» Ю. Пілсудскага, змясціла "Мемарыял Віленскай беларускай рады да Пілсудскага з просьбай дапамагчы аб’яднаць усю Беларусь «у незлежную дзяржаву, суседнюю і дружную з Польшчай» (5 верасня 1919). Аднак відавочна несумяшчальнасць паміж праграмай часопіса, аб’яўленай у артыкуле «Нашы мэты» (5 верасня 1919), дзе выдаўцы абвясцілі сваёй мэтай «уласную дзяржаўнасць», з планамі Пілсудскага, які ў звароце да жыхароў былога ВКЛ меў на ўвазе толькі культурна-нацыянальную аўтаномію і права на «вольную, нічым не звязаную гутарку аб сваіх патрэбах». У шэрагу праграмных артыкулаў часопіс выступаў супраць палітыкі бальшавікоў і адначасова супраць белагвардзейскай і нямецкай палітыкі зняволення Беларусі. Крытыкавалася палітыка Польшчы за няўвагу да нацыянальнага самавызначэння народаў, зямельнай рэформы і дэмакратызацыі. Часопіс падтрымаў выбранне старшынёй Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны Б. Тарашкевіча і яго перагаворы з польскім урадам (30 ліпеня і 4 жніўня 1919). Для светапогляду большасці аўтараў характэрна традыцыйная канцэпцыя беларускага народніцтва, арыентацыя на вёску і ідэалы вольнай кааперацыі як спецыфічна беларускага гістарычнага шляху.

Літаратурна-мастацкі аддзел часопіса вызначаўся жанравай разнастайнасцю, шырокім ахопам гісторыі беларускай мастацкай культуры і яе прпаблем, асабліва літаратуры і нацыянальнага тэатра: артыкулы З. Бядулі «Чаму яшчэ няма беларускага раману?» і «Хараство ў беларускай народнай творчасці», ю нарысы пра творчасць Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каганца, К. Каліноўскага, С. Манюшкі, У. Галубка, цыкл артыкулаў А. Навіны «Нашыя песняры», даследаванне І. Луцкевіча пра кітабы.

Часопіс друкаваў інфармацыю пра жыццёвы лёс і творчасць беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў мастацтва, змяшчаў вершы Я. Купалы, Я. Коласа, вершы, апавяданні і нарысы З. Бядулі, Ц. Гартнага, А. Гаруна, М. Гарэцкага, А. Гурло, М. Кудзелькі (М. Чарота), М. Краўцова, Г. Леўчыка, А. Зязюлі, урыўкі з «Гісторыі беларускае літаратуры» М. Гарэцкага, п’есы Ф. Аляхновіча, хроніку літаратурна-мастацкага жыцця, у т.л. паведамлялася пра выданне на рускай мове твораў Я. Купалы «Выбраныя вершы ў перакладах рускіх паэтаў» (М., 1919).

Літаратура

правіць