Беларускае прадстаўніцтва

Беларускае прадстаўніцтва (афіцыйна ням.: Weissruthenische Vertrauensstelle), арганізацыя па справах беларускіх эмігрантаў у Германіі, якая была створаная ў Берліне ў канцы 1939 пры Міністэрстве ўнутраных спраў Германіі.

Першым кіраўніком (з 4.11.1939) быў Фабіян Акінчыц[1], пасля — Анатоль Шкуцька, Бярнард Букатка. Друкаваны орган — газета «Раніца».

Гісторыя

правіць

Беларускае прадстаўніцтва займалася выяўленнем асоб беларускай нацыянальнасці, якія пражывалі ў Германіі і на захопленых ёй тэрыторыях. Беларускае прадстаўніцтва цесна супрацоўнічала з германскімі разведслужбамі і службай бяспекі (СД), вяло работу сярод палонных беларусаў, былых салдат Войска Польскага.

У 1940 пры Беларускім прадстаўніцтве ўтвораны Беларускі камітэт самапомачы. Па меры набліжэння пачатку вайны дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва, сумесна з БКС, выкарыстоўвалася ў разведвальнай і прапагандысцкай рабоце, арганізацыі дыверсійных груп, падрыхтоўцы кадраў цывільнай адміністрацыі для Беларусі. 19 чэрвеня 1941 ў Берліне на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэту самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва ўтвораны Беларускі нацыянальны цэнтр.

Зноскі

правіць
  1. Грынкевіч, С. Ліст у рэдакцыю // Беларуская царква. — 1965. — № 28. — С. 193.

Літаратура

правіць
  • Літвін, А. М. Беларускае прадстаўніцтва / А. М. Літвін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 356. — ISBN 5-85700-074-2.