Беларускае слова (1941)
«Беларускае слова» — газета, якая выдавалася ў Віцебску (друкавалася ў Дзвінску) у 1943—1944 на беларускай мове пад кантролем германскіх акупацыйных уладаў. Выходзіла 2 разы на месяц (з лістапада 1943 — 3 разы). Рэдактары М. Рагуля, Т. Лебяда.
«Беларускае слова» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Рэдактар | Міхась Рагуля і Тодар Лебяда |
Заснавана | 1943 |
Спыненне публікацый | 1944 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Асвятляла падзеі на франтах 2-й сусветнай вайны, прапагандавала ідэі беларускага нацыяналізму, публікавала антысеміцкія і антырускія матэрыялы. Шмат увагі аддавала пытанням гісторыі, нацыянальнага культурнага жыцця, адукацыі. Друкавала папулярныя гістарычныя нарысы (у рубрыцы «Пазнай сваю мінуўшчыну»), тэатральныя рэцэнзіі, крытычныя агляды беларускай літаратуры, метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў беларускай мовы, каментарыі педагагічных канферэнцый, літаратурныя творы М. Багдановіча, А. Каханоўскай, Т. Лебяды, П. Труса і інш.
Выйшаў не менш за 61 нумар.
Літаратура
правіць- Жумар, С. У. «Беларускае слова» / С. У. Жумар // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 357—358.