Беларускае студэнцкае зямляцтва (Казань)

Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Казані. Існавала ў 1924. Аб'ядноўвала студэнтаў-беларусаў Казанскага ўніверсітэта, ветэрынарнага, політэхнічнага, сельскай гаспадаркі і лесаводства, Усходняга педагагічнага інстытута  (руск.), Вышэйшай дзяржаўнай мастацкай майстэрні  (руск.), рабфакаў і інш. (63 чал.). Старшыня праўлення М. А. Шыркевіч, сакратар П. Кірык; актывісты М. Бухман, В. М. Каральчук, Я. С. Сачко, І. С. Стома.

Супрацоўнічала з Цэнтральным бюро зямляцтваў Казані. Звярталася па матэрыяльную дапамогу ў стыпендыяльную камісію пры ЦВК БССР.

Літаратура правіць