Беларускае таварыства інвалідаў
Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў» (БелТІ) — добраахвотная грамадская арганізацыя. Заснавана 8 ліпеня 1988 годзе. Старшыня Цэнтральнага праўлення — Васіль Васільевіч Лукашэвіч[1].
Беларускае таварыства інвалідаў | |
---|---|
БелТІ | |
Дата заснавання | 1988 |
Тып | грамадская арганізацыя |
Колькасць удзельнікаў | 45 617 чал.[1] |
Старшыня Цэнтральнага праўлення | Васіль Лукашэвіч |
Сайт | beloi.by |
Гісторыя
правіцьНа выбарах ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у 2018 годзе БелТІ вылучыла 3 інвалідаў-вазочнікаў — ніводзін з іх не быў абраны.
Па стане на 2023 год у складзе таварыства налічваецца 7 абласных, у тым ліку Мінская гарадская (на правах абласной), арганізацый; 13 аб’яднаных, 11 гарадскіх, 101 раённая арганізацыя, якія створаны па тэрытарыяльна-вытворчаму прынцыпу[1]. Колькасць членаў складала 45 617 чалавек (з іх інвалідаў — 40 487 чалавек)[1]. Дзейнічае 56 прадпрыемстваў, 2 сацыяльныя ўстановы (Адаптацыйна-аздараўленчая сацыяльная ўстанова «Востраў Надзеі», сацыяльная ўстанова «Інвацэнтр»). Таварыства выдае газету «Разам!» (раней выдавала газету «Наша доля», «Вера» і літаратурна-мастацкі часопіс «Акно»[2]).
Мэты
правіцьАсноўнымі мэтамі БелТІ з’яўляецца сацыяльна-працоўная рэабілітацыя, абарона правоў і інтарэсаў інвалідаў.
Старшыні
правіць- Уладзімір Васільевіч Чувічка (1988—)[3]
- Уладзімір Пятровіч Патапенка (2004—7 чэрвеня 2022)
- Васіль Васільевіч Лукашэвіч (з 7 чэрвеня 2022)
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г О ежегодном отчете ОО «БелОИ» 2024 (руск.). Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў». Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2024. Праверана 25 лістапада 2024.
- ↑ Каўбаска М. І. Беларускае таварыства інвалідаў / М. І. Каўбаска // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- ↑ Председатель ЦП ОО “БелОИ” Лукашевич Василий Васильевич (руск.). Грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў». Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2024. Праверана 25 лістапада 2024.