Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны

Белару́скае (Крыві́цкае) культу́рнае тавары́ства імя́ Ф. Скары́ны ў Празе — грамадская арганізацыя беларускай эмігранцкай інтэлігенцыі. Створана ў 1925 годзе з нагоды 7-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі і 400-годдзя беларускага друку. Сярод заснавальнікаў: М. Вяршынін, І. С. Дварчанін, Т. Т. Грыб, В. А. Грышкевіч, Ф. Грышкевіч, У. А. Жылка, В. І. Захарка, А. Клімовіч, М. Коберац, П. Крачэўскі, А. Орса, В. Русак, Я. Станкевіч, М. Чарноцкі і іншыя. Філіялы таварыства існавалі ў Вільні, Варшаве, Берліне, Бруселі, Коўне, Лілі, Рызе, Рыме. Мэты: падтрымка адраджэнскага руху беларусаў, правядзенне культурна-асветніцкай работы, выхаванне дбайных адносін да роднай мовы, вывучэнне айчыннай гісторыі, народных звычаяў і традыцый, падрыхтоўка нацыянальна свядомых кадраў беларускай інтэлігенцыі, садзейнічанне перакладам твораў беларускіх пісьменнікаў на замежныя мовы і іншае. Імкнулася да супрацоўніцтва з Еўрапейскай асацыяцыяй студэнтаў, прыхільна ставілася да духоўнага пабрацімства славян, развівала ідэі дзяржаўнай незалежнасці і самастойнасці. Выдавала на лацінцы часопіс «Iskry Skaryny» (з 1931 года). Час спынення дзейнасці таварыства невядомы[1].

Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1925

Зноскі

  1. Л. П. Мірачыцкі. Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 396.

ЛітаратураПравіць