Беларуская Аўтаномная Праваслаўная Царква
Белару́ская Аўтано́мная Правасла́ўная Царква́ — аб'яднанне беларускіх епархій абнаўленчай царквы, якое існавала ў 1924—1934.
Беларуская Аўтаномная Праваслаўная Царква | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | праваслаўе |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1924 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1934 |
Гісторыя
правіцьАбнаўленцы заяўлялі аб падтрымцы сацыялістычнага грамадства, дэмакратызавалі царкоўнае кіраванне, патрабавалі перагляду дагматыкі, этыкі, літургіі і іншых бакоў рэлігінна-царкоўнага жыцця. Аб'яднанне ўтворана ў маі 1924 на чале са Свяшчэнным сінодам і мітрапалітам Магілёўскім і Беларускім на Першым Беларускім абласным царкоўным саборы (Магілёў). Да канца 1920-х г. уключала каля 500 парафій, галоўным чынам ва ўсходніх абласцях (Аршанская, Віцебская, Высачанска-Веліжская, Магілёўская і Мсціслаўская епархіі).
У снежні 1924 з падпарадкавання БАПЦ выйшлі парафіі Дубровенскага раёна, якія абвясцілі ўласную царкоўную незалежнасць. 3 пачатку 1930-х г., ва ўмовах пераходу СССР да жорсткай антырэлігійнай палітыкі і агульнага крызісу абнаўленства БАПЦ хутка страціла свае пазіцыі і ў снежні 1934 пастановай Свяшчэннага сінода праваслаўных цэркваў у СССР была ліквідавана, яе парафіі вярнуліся пад уладу Маскоўскай патрыярхіі. Выдавала часопіс «Белорусский православный вестник» (Магілёў, 1924—1927).
Мітрапаліты
правіць- Уладзімір (Кірылаў) (1924—1926)
- Іосіф (Крачатовіч) (1926—1934)
Літаратура
правіць- Антонаў В. В. Беларуская аўтаномная праваслаўная царква // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 367.
- Шиленок Д. Ф., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии. 1922—1939. Обновленческий раскол в Белоруссии. — М.: Издательство Крутицкого подворья, Общество любителей церковной истории, 2006. — 216 с. — (Материалы по истории Церкви. Кн. 38).
- Бараненко В. В. Региональная обновленческая периодика (на примере издания «Белорусского Православного Вестника» 1924–1927 гг.) // Церква — наука — суспільство: питання взаємодії. Матеріали Тринадцятої Міжнародної наукової конференції (27–29 травня 2015 р.). — Київ: Нац. Києво-Печер. іст.-культ. заповідник, 2015. — С. 191–193.