Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)
Беларуская Вікіпедыя (альтэрн.: Беларуская Вікіпэдыя) — раздзел энцыклапедыі Вікіпедыя, які карыстаецца альтэрнатыўнай нормай беларускай мовы, г.зв. «тарашкевіцай» (у рэдакцыі Беларуская альтэрнатыўная арфаграфія, 2005), заснаваны 6 красавіка 2004 года.
![]() Беларуская Вікіпэдыя | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | be-tarask.wikipedia.org (бел.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | беларуская |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 6 красавіка 2004 |
Колькасць артыкулаў | 89 198 |
Колькасць выяў | 2 151 |
Колькасць старонак | 261 276 |
Колькасць правак | 2 614 375 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 90 829 |
Актыўных удзельнікаў | 97 |
Адміністратараў | 4 |
Глыбіня | 37,2 |
![]() |
Гісторыя
правіцьПачатковы этап
правіцьВікіпедыя на беларускай мове была запушчана вясной 2004 года. Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы гэтага раздзела з’явіўся 6 красавіка 2004 года, першыя артыкулы — 12 жніўня. Пасля гэтага на працягу двух з паловай гадоў у беларускай Вікіпедыі суіснавалі розныя арфаграфіі беларускай мовы. Неўрэгуляванасць пытанняў суіснавання ў раздзеле некалькіх арфаграфій выклікала канфлікты і «войны правак».
21 лютага 2005 года колькасць артыкулаў у раздзеле дасягнула 1000, а 6 снежня — 2000.
У лютым 2006 года група ўдзельнікаў звярнулася на Meta-Wiki з запытам аб адкрыцці новага моўнага раздзела, заснаванага на выкарыстанні выключна афіцыйнай нормы арфаграфіі беларускай мовы. Першая заяўка была адхіленая, але ў снежні таго ж года створана новая. Да гэтага моманту агульны беларускі раздзел налічваў каля 3800 артыкулаў у абедзвюх арфаграфіях.
27 сакавіка 2007 года па рашэнні Фонду Wikimedia існы раздзел be.wikipedia.org, які налічваў ужо каля 6700 артыкулаў, быў перанесены на адрас be-x-old.wikipedia.org. Гэтае рашэнне суправаджалася пратэстамі шэрагу беларускіх удзельнікаў Вікіпедыі.
Сучасны этап
правіцьПа стане на кастрычнік 2008 год удзельнікамі праекта было змешчана больш за 13 тыс. артыкулаў. У чэрвені 2009 года колькасць артыкулаў дасягнула 20 тыс., у снежні 2010 — 30 тыс., у кастрычніку 2011 года — 40 тыс. артыкулаў.
4 верасня 2015 года Вікіпедыя тарашкевіцай была перанесена з адраса be-x-old.wikipedia.org на новы — be-tarask.wikipedia.org[1].
Беларуская Вікіпедыя тарашкевіцай застаецца адным з нямногіх рэсурсаў, якія выкарыстоўваюць альтэрнатыўны правапіс, росквіт якога ў інтэрнэт прасторы прыпаў на сярэдзіну 2000-х гадоў[2].
З таго часу, як 2012 годзе раздзел акадэмічным правапісам абышоў па колькасці артыкулаў раздзел альтэрнатыўным правапісам, разрыў няўхільна павялічваецца. Колькасць рэдактараў раздзела знізілася пасля 2012 года і застаецца на адным і тым жа ўзроўні шмат гадоў, у той час як колькасць рэдактараў у акадэмічным раздзеле працягвае расці. Гэта тлумачыцца тым, што вывучэнне альтэрнатыўнага правапісу вымагае дадатковых высілкаў, у той час як акадэмічны правапіс засвойваецца ў школе[3].
Крытыка
правіцьНа думку некаторых рэдактараў, да сярэдзіны 2020-х гадоў раздзел тарашкевіцай адышоў ад прынцыпаў нейтральнасці. У раздзеле фактычна ствараецца альтэрнатыўная рэальнасць, дзе жаданні і чаканні падмяняюць рэчаіснасць. Так, напрыклад, у артыкуле «Беларусь» у якасці афіцыйнага сімвала пазначаны бел-чырвона-белы сцяг, а адзінай дзяржаўнай мовай названая беларуская, што не адпавядае рэальнаму становішчу. У раздзеле таксама адкрыта выкарыстоўваюцца маргінальныя крыніцы, як напрыклад, самвыдатныя кнігі ананімнага аўтара пад псеўданімам Алёхна Дайліда[3].
Статыстыка размеркавання праглядаў па краінах
правіцьВікіпедыя тарашкевіцай | ||||
---|---|---|---|---|
ЗША | 43.4% | |||
Беларусь | 20.1% | |||
Кітай | 20.3% | |||
Францыя | 6.6% | |||
Германія | 4.6% | |||
Канада | 4.5% | |||
Іншыя | 4.5% | |||
Крыніца Архівавана 6 студзеня 2019.
Крыніцы
правіць- ↑ Вікіпедыя класічным правапісам пераехала на новы адрас
- ↑ Скон тарашкевіцы. Закрыццё «Радыё Свабода» можа завяршыць моўную эпоху . Наша Ніва (18 сакавіка 2025). Праверана 26 сакавіка 2025.
- ↑ а б Два варыянты беларускай Вікіпедыі. У чым розніца? . budzma.org. Праверана 26 сакавіка 2025.