Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

(Пасля перасылкі з Беларуская акадэмія музыкі)

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі — вышэйшая музычна-педагагічная навучальная ўстанова і навуковы цэнтр музыказнаўства, фалькларыстыкі, эстэтыкі, музычнай педагогікі ў г. Мінску. Заснавана ў 1932 годзе, да 1992 г. — Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А. В. Луначарскага.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі
(БДАМ)
Эмблема Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.jpg
Будынак кансерваторыі
Заснаваны 1932
Рэктар Канстанцін Міхайлавіч Багушэвіч[1], Міхаіл Аркадзевіч Бергер[1], Мікалай Ільіч Аладаў[1], Анатоль Васільевіч Багатыроў[1], Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў[1], Ігар Лучанок[1], Міхаіл Антонавіч Казінец[1] і Кацярына Мікалаеўна Дулава[1]
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск вул. Інтэрнацыянальная, 30
Юрыдычны адрас 220116, Рэспубліка Беларусь, Мінск
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў
Сайт bgam.by
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

У 2000 годзе Беларускай Акадэміі музыкі быў прысвоены статус вядучага ВНУ нацыянальнай сістэмы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва.

БудынакПравіць

Будынак акадэміі музыкі ўзведзены ў 1958 г. з цэглы па праеце архітэктара Рамана Гегарта. Чатырохпавярховы, складанай канфігурацыі ў плане, сіметрычны аб’ём. Галоўны фасад з парадным уваходам вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Бакавыя крылы Г-падобныя ў плане. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Сцяна паміж 2-м і 3-м паверхамі падзелена карнізам на 2 ярусы, якія апрацаваны пілястрамі, завершаны антаблементам. Ніжні ярус дэкарыраваны рустам. У цэнтры будынка на галоўнай восі — парадны вестыбюль, фае і канцэртная зала на 800 месцаў, у бакавых крылах размешчаны класы, аўдыторыі, кабінеты. У архітэктуры будынка выкарыстаны элементы класіцызму[2].

Структура ВНУПравіць

 
Корпус на рагу вуліц Чычэрына і Камуністычнай

У склад Акадэміі ўваходзяць:

  • 5 факультэтаў
  • 18 кафедраў
 
Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
  • оперная студыя
  • кабінет традыцыйных музычных культур
  • нотна-навуковая бібліятэка
  • навучальная лабараторыя гуказапісу

З 1990 па 2021 існаваў Магілёўскі філіял.

РэктарыПравіць

Выбітныя выпускнікіПравіць

Выбітныя выкладчыкіПравіць

Мастацкія калектывы АкадэмііПравіць

  • сімфанічны аркестр
  • сімфанічны аркестр опернай студыі
  • аркестр духавых інструментаў
  • камерны аркестр «Gradus ad Parnassum»
  • аркестр рускіх народных інструментаў
  • аркестр беларускіх народных інструментаў
  • аркестр баянаў і акардэонаў
  • студэнцкі хор
  • ансамбль духавых інструментаў «Інтрада»
  • ансамбль флейцістаў
  • ансамбль цымбалістаў «Лілея»

Міжнародныя сувязіПравіць

Супрацоўніцтва з міжнародных арганізацыяміПравіць

  • Міжнародная рада па музычнай адукацыі
  • Еўрапейская асацыяцыя кансерваторый, акадэмій і вышэйшых школ музыкі
  • Еўрапейская арганізацыя фартэпіянных педагогаў
  • Сусветная асацыяцыя цымбалістаў

Некаторыя з міжнародных партнёраўПравіць

Міжнародныя конкурсы, якія арганізуюцца АкадэміяйПравіць

  • Конкурс піяністаў, выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча
  • Конкурс струнных смычковых інструментаў імя М. Ельскага і інш.

Зноскі

СпасылкіПравіць