Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў
Белару́ская асацыя́цыя міжнаро́дных аўтамабі́льных пераво́зчыкаў «БАМАП» — рэспубліканскае, некамерцыйнае, добраахвотнае, аб’яднанне камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць перавозкі грузаў і пасажыраў аўтамабільным транспартам, у тым ліку ў міжнародных зносінах, а таксама арганізацый жадаючых аказваць садзейнічанне ў развіцці названых перавозак, наймальнікаў.[1]
Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | асацыяцыя[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1992 |
bamap.org (руск.) |
ГісторыяПравіць
Створана ў 1992 годзе па ініцыятыве 24 аўтатранспартных прадпрыемстваў Беларусі. У цяперашні час аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах каля 1000 аўтамабільных перавозчыкаў.
З 1992 года ўваходзіць у склад Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту (Швейцарыя) на правах сапраўднага члена і ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 1998 года № 1996 выконвае функцыі гарантыйнага аб’яднання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з прадастаўленнем права выдачы кніжак МДП.
МэтыПравіць
- садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь аўтамабільных перавозак грузаў і пасажыраў, у тым ліку ў міжнародных аўтамабільных зносінах, і выкананне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь палажэнняў Канвенцыі МДП 1975 года;
- садзейнічанне ў комплекснай абароне інтарэсаў членаў і асацыіраваных членаў асацыяцыі і іх інфармацыйнае забеспячэнне, у тым ліку шляхам вытворчасці і выпуску газеты.
СтруктураПравіць
- старшыня — Мікалай Іванавіч Баравы
- генеральны дырэктар — Аляксандр Яўгенавіч Зянкевіч
- намеснік генеральнага дырэктара — Аляксандр Якаўлевіч Салошчаў
- намеснік генеральнага дырэктара — Наталля Аляксандраўна Высоцкая
Зноскі
- ↑ Бамап-Веды (руск.). Афіцыйная старонка. Праверана 3 сакавіка 2020.
СпасылкіПравіць
- bamap.org — афіцыйны сайт БАМАП