Беларуская асацыяцыя палітычных навук

Беларуская асацыяцыя палітычных навук (БАПН) — рэспубліканская грамадская навуковая арганізацыя ў Беларусі. Заснавана ў 1993 года ў Мінску. Мае на мэце аб’яднанне намаганняў спецыялістаў палітычных навук у ажыццяўленні навуковага аналізу і прагнозу развіцця палітычнага працэсу, калектыўнай і індывідуальнай распрацоўкі прапаноў па забеспячэнні дзяржаўнага, палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі; спрыянне фарміраванню прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці[1].

Беларуская асацыяцыя палітычных навук
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя і навуковая арганізацыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1993

Вышэйшы орган БАПН — канферэнцыя, кіруючы калегіяльны — праўленне, якое ажыццяўляе кіраўніцтва ў перыяд паміж канферэнцыямі. Канферэнцыя выбірае старшыню, праўленне і рэвізійную камісію тэрмінам на 2 гады[1].

У складзе БАПН Брэсцкая, Віцебская, Гомельская і Магілёўская абласныя арганізацыі[1].

Эмблема правіць

Эмблема БАПН зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 2 чэрвеня 2004, нумар рэгістрацыі В-405. На зялёным фоне карты Рэспублікі Беларусь размешчаны чатыры калоны, вакол — назва арганізацыі[2].

Зноскі

  1. а б в Беларуская асацыяцыя палітычных навук // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. У. А. Бабкоў. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
  2. Беларуская асацыяцыя палітычных навук

Літаратура правіць