Беларуская ваенная акруга
Чырванасця́жная Белару́ская вае́нная акру́га (БВА) — ваенная акруга Узброеных Сіл СССР.
Беларуская ваенная акруга | |
---|---|
Гады існавання | 28 лістапада 1918 —6 мая 1992 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны СССР |
Уваходзіць у |
Сухапутныя войскі Ваенна-паветраныя сілы |
Тып | ваенная акруга |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб'яднанне |
Дыслакацыя | Мінск |
Знакі адрознення |
Гісторыя
правіцьБеларуская ваенная акруга вядзе сваю гісторыю ад Мінскай ваеннай акругі. Мінская ваенная акруга утворана загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета (РВС) № 297 ад 28 лістапада 1918 года на тэрыторыі Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Віленскай губерняў. Кіраванне акругі знаходзілася ў Мінску. Загадам РВСР № 377 ад 14 снежня 1918 года акруга перайменавана ў Заходнюю ваенную акругу (ЗахВА)[1].
Загадам РВС СССР № 603 ад 2 кастрычніка 1926 года акруга перайменавана ў Беларускую ваенную акругу, таму што большасць раёнаў дыслакацыі кадравых частак і раёнаў камплектавання тэрытарыяльных часцей Заходняй ваеннай акругі знаходзілася ў Беларусі. У 1931 годзе штаб-кватэра перанесена ў Смаленск.
26 ліпеня 1938 года выйшаў загад НКА СССР за № 0151 «Аб перайменаванні і рэарганізацыі Беларускай ваеннай акругі». Акруга стала называцца Беларуская асобая ваенная акруга (БАВА).
11 ліпеня 1940 года загадам НКА СССР за № 0141 Беларуская асобая ваенная акруга пераназываецца ў Заходнюю асобую ваенную акругу (ЗахАВА).
У адпаведнасці з загадам ДКА ад 15 кастрычніка 1943 года была зноў утворана Беларуская ваенная акруга. У ліпені 1944 года ў склад акругі была часова ўключана тэрыторыя Літоўскай ССР загадам Наркама абароны СССР ад 18 снежня 1944 года Беларуская ваенная акруга з 1 студзеня 1945 года перайменавана ў Беларуска-Літоўскую ваенную акругу[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1968 года Беларуская ваенная акруга узнагароджана Ордэнам Чырвонага Сцяга.
З распадам СССР і утварэннем незалежнай Рэспублікі Беларусь, войскі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі сталі асновай нацыянальных узброеных сіл, якія падвергліся скарачэнню і рэарганізацыі.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Белорусский военный округ / И. М. Третьяк // А — Бюро военных комиссаров / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 434—435. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).