Адкрыць галоўнае меню

Беларуская грамада ў Коўне - грамадская арганізацыя ў 19171918 гг. Мела на мэце аб’яднанне беларусаў г. Коўна (цяпер Каўнас, Літва) і наваколляў для абароны сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і спрыяння ў рэалізацыі беларускіх нацыянальных ідэалаў. Статут Беларускай грамады прадугледжваў адкрыццё беларускіх школ, дзіцячых прытулкаў, бальніц і кааператываў, выпуск літаратуры, канцэртную і тэатральную дзейнасць. Пры Беларускай грамадзе існаваў гурток моладзі. У складзе рады – дзеяч беларускага нацыянал-вызваленчага руху Р. Казячы і іншыя.

ЛітаратураПравіць