Беларуская грамада ў Празе
Беларуская грамада ў Празе — беларуская грамадская арганізацыя, каардынацыйны орган беларускіх палітычных і грамадскіх арганізцый у Чэхаславакіі ў 1920—25.
Беларуская грамада ў Празе | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Кіраўнікі | |
Старшыня | М. Вяршынін |
Заснаванне | |
Дата заснавання | снежань 1920 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1925 |
Гісторыя
правіцьСтворана ў снежні 1920 ў Празе па ініцыятыве консула БНР М. Вяршыніна (нязменны старшыня). У кіраўніцтва арганізацыі ўваходзілі Я. Станкевіч (віцэ-старшыня), І. Дварчанін, І. Ермачэнка, М. Каберац, С. Бусел, К. Буська і інш. Грамада арганізоўвала лекцыі, рэфераты і іншыя культурныя мерапрыемствы; 30 снежня 1924 правяла юбілейную вечарыну, прысвечаную 40-м угодкам з дня смерці В. Дуніна-Марцінкевіча. Пры ёй дзейнічала студэнцкая секцыя (больш за 100 студэнтаў-беларусаў вышэйшых школ, старшыня Я. Станкевіч). У 1923 з-за палітычных рознагалоссяў са студэнцкай секцыі вылучьшася група прагрэсіўнага студэнцтва на чале з М. Каберацам.
Літаратура
правіць- У. Ляхоўскі. Беларуская грамада ў Празе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.