Беларуская думка (часопіс)
Беларуская думка — беларускі грамадска-палітычны і навукова-папулярны часопіс. Выдаецца з кастрычніка 1991 года ў Мінску, з 1995 года падпарадкоўваецца Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
«Беларуская думка» | |
---|---|
![]() | |
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Камуністычная партыя Беларусі |
Выдавец | Беларускае тэлеграфнае агенцтва |
Краіна | Беларусь |
Рэдактар | Аляксандр Самовіч |
Галоўны рэдактар | Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч |
Заснавана | 6 мая 1922 (101 год таму) |
Тэматыка | Грамадства |
Мова | Беларуская, руская |
Перыядычнасць | Штомесяц |
Галоўны офіс | Мінск, вул. Энгельса, д. 30 |
ISSN | 0023-3102 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | beldumka.belta.by |
Змест Правіць
Часопіс з’яўляецца навуковым выданнем, рэкамендаваным Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў па наступных дысцыплінах: філасофія, гісторыя, палітыка, філалогія, эканоміка, сацыялогія.
Тэматыка артыкулаў, якія публікуюцца ў часопісе: палітыка, эканоміка, грамадства, навука і тэхналогіі, адукацыя, культура, спорт.
Гісторыя Правіць
З’яўляецца пераемнікам выдання «Коммунист Белоруссии». У лістападзе 1991 г. зарэгістраваны як выданне НДІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь. З лістапада 1995 года выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі.
Галоўныя рэдактары Правіць
- Уладзімір Вялічка (1991—2007)
- Вадзім Гігін (2007—2016)
- Аляксандр Самовіч (2016—2017)
- Алесь Карлюкевіч (з 2020)
Узнагароды Правіць
- 2009 год — пераможца V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс».
- 2013 год — пераможца IX Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі».
Спасылкі Правіць
- Сайт часопіса Архівавана 17 верасня 2013.