Беларуская лінгвістыка (штогоднік)
часопіс
(Пасля перасылкі з Беларуская лінгвістыка (1972))
«Белару́ская лінгві́стыка» — навуковы штогоднік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Выдаецца з 1972 года ў Мінску на беларускай мове[2]. На 2019 год выйшлі 82 выпускі[3]. Галоўны рэдактар выдання з 2005 года — Аляксандр Лукашанец[4].
«Беларуская лінгвістыка» | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва |
Belaruskaâ lingvistyka[1] альтэрн.: Беларуская лінгвістыка |
Тып | штогоднік[d] |
Выдавец | Інстытут мовазнаўства НАНБ |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец |
Заснавана | 1972 |
Тэматыка | мовазнаўства |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | 2 разы ў год |
Галоўны офіс | |
ISSN | 0320-7552 |
Вэб-сайт | iml.basnet.by/publikacyi… |
Асвятляе актуальныя пытанні беларускага, славянскага, агульнага і прыкладнога мовазнаўства, змяшчае агляды па германістыцы і раманістыцы. Часопіс публікуе артыкулы па праблемах дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, этымалогіі, гісторыі беларускай мовы і іншую інфармацыю. Друкуе агляды навуковай літаратуры, рэцэнзіі беларускіх і замежных навукоўцаў па беларусазнаўству, інфармуе пра навіны навуковага жыцця[2].
Зноскі
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0320-7552
- ↑ а б «Беларуская лінгвістыка» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 414.
- ↑ Беларуская лінгвістыка. Выпуск 82 . Академкнига. Праверана 16 жніўня 2020.
- ↑ Александр Александрович Лукашанец(недаступная спасылка). База даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Праверана 16 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- П. А. Міхайлаў. «Беларуская лінгвістыка» // Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус. Энцыкл.; Пад рэд. А. Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 82—83. — 655 с.: іл. — ISBN 5-85700-126-9.
Спасылкі
правіць- Беларуская лінгвістыка . Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Праверана 16 жніўня 2020.
- Беларуская лінгвістыка(недаступная спасылка). Сайт Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 16 жніўня 2020.
- Беларуская лінгвістыка . Kamunikat.org. Праверана 16 жніўня 2020.