Беларуская мара

беларускі дакументальны фільм

«Белару́ская ма́ра» (руск.: Белорусская мечта) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Кацярыны Кібальчыч, створаны творчым аб’яднаннем «LasTV» па замове Інфармацыйнага Бюро Салідарнасці з Беларуссю пры падтрымцы Нямецкага фонду Маршала Злучаных Штатаў Амерыкі[en] ў 2011 годзе.[1]

Беларуская мараM:
Жанр дакументальны фільм
Працягласць 57 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2011

Сюжэт правіць

У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма ляглі падзеі 2010—2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі над іншадумцамі, суды над беларускай апазіцыяй і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» пост-савецкай рэспублікі.

Здымачная група правіць

  • аўтар фільма — Кацярына Кібальчыч
  • рэжысёр мантажа — Андрэй Ствалінскі
  • аператары — Аляксандр Баразенка, Таццяна Гаўрыльчык, Юрый Шолмаў
  • пастановачныя сцэны: аператары — Аляксандр Пацееў, Таццяна Гаўрыльчык; асістэнт — Наталля Бяляцкая
  • постпрадакшн — Яўген Шапчыц
  • прадзюсар — Аляксандр Лякін
  • голас за кадрам — Аляксандр Лякін
  • акцёр — Дзяніс Тарасенка
  • музыка — Vinsent

Прэм’ера правіць

Закрытая прэм’ера адбылася ў Мінску ў нядзелю 6 лістапада 2011 года.

Зноскі

  1. "Белорусская мечта, док. фильм" [руская]. «Белсат». Праверана 2020-04-07. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць