Беларуская моладзь (часопіс)

(Пасля перасылкі з Беларуская моладзь (1959))

«Беларуская моладзь» (англ.: «Byelorussian Youth») — штоквартальны часопіс «беларускага маладога пакалення ў Амерыцы». Выдаваўся ў 19591967, 19721980 у Нью-Ёрку на беларускай і англійскай мовах. Выдаўцы: Згуртаванне беларускай моладзі ў Амерыцы, Саюз беларуска-амерыканскай моладзі (з № 16 за 1962). Меў прадстаўнікоў у 5 гарадах ЗША, у Лондане, Бельгіі, Францыі, Канадзе і Аўстраліі.

«Беларуская моладзь»
Тып часопіс
Мова беларуская
Тыраж

У 1972—1980 у склад рэдкалегіі ўваходзілі Ю. Азарка, Л. Вініцкая, В. Дунец, Н. Запруднік, Э. Пашкевіч, А. Пляскач, Р. Станкевіч, Г. Тумаш. На старонках часопіса друкаваліся гістарычныя і літаратурна-мастацкія матэрыялы, хроніка культурнага жыцця беларускай эміграцыі, у тым ліку моладзі і студэнцтва ў розных краінах свету, творы беларускіх эмігранцкіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры А. Адамовіча, Н. Арсенневай, Хв. Ільяшэвіча, В. Селях-Качанскага, С. Станкевіча, Я. Станкевіча, М. Сяднёва, К. Юхневіча, а таксама Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, Р. Барадуліна, С. Панізніка і інш. Некаторыя творы — у перакладзе на англійскую мову.

Змешчаны ўспаміны: А. Адамовіча «Лірнік краіны ветлай» пра М. Равенскага (1961. № 12; 1962. № 13, 16; 1963. № 17); Я. Кіпеля «Беларуская хатка» (1960. № 5), «Студэнцтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Менску (пачатак 20-х гадоў)» (1961. № 9), «Апошнія дні Уладзіміра Жылкі» (1962. № 13), «Сорак гадоў часопісу „Полымя“» (1963. № 17); Ф. Кушаля «Няздзейсненыя спадзяванні» (1964. № 21) і «Падрэзаныя крылы» (1964. № 22); Я. Станкевіча «Саматужныя школы» (1963. № 17); Селях-Качанскага «Трыумф беларускага тэатра» (1964. № 21); A. С. «На Лысай Гары» (1961. № II) пра Я. Купалу; О. Залізняк пра А. Пашкевіч (1962. № 15); А. Уласава «Якуб Колас і „Наша ніва“» (1963. № 17); В. Д. пра беларускую афіцэрскую школу ў Мінску (1964. № 20) і інш.

Сярод найбольш значных — публікацыі Юстыча «Смаленшчына — частка Беларусі» (1959. № 1, 3, 4), «Наша моладзь у Мантрэалі» (1961. № 11, без аўтара), М. Віленскага «Беларускія школы на эміграцыі» (1962. № 16). На англійскай мове змешчаны публікацыі Ліцвіна «Беларусь паміж дзвюма сусветнымі войнамі» (1961. № 10—12; 1962. № 13), «Беларусь падчас другой сусветнай вайны» (1962. № 14) і «Беларусь пасля 1945» (1962. № 15); Р. Станкевіч «Згуртаванню беларуска-амерыканскай моладзі — 30 гадоў» (1980. № 1, 2), творы В. Запруднік, П. Нэдуэл і інш.

3 1972 існавала англамоўная рубрыка «Амерыканцы гавораць пра Беларусь».

Выйшла 52 нумары.

Літаратура правіць