Беларуская мінуўшчына
«Белару́ская міну́ўшчына» — гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс, заснаваны Камітэтам па архівах і справаводстве, Беларускім інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы і іншымі ўстановамі. Выдаваўся ў 1993—1998 гадах у Мінску на беларускай мове 4—6 разоў у год[1]. Выйшла 29 нумароў[2]. Дзейнасць выдання была накіравана на праўдзівае і аб’ектыўнае асвятленне гісторыі Беларусі, садзейнічанне рэабілітацыі беларускай мовы, вяртанне з эміграцыі культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, аказанне дапамогі навуковым установам у даследаванні гісторыі, папулярызацыю архіўнай і музейнай справы ў Беларусі[3].
«Беларуская мінуўшчына» | |
---|---|
| |
Тып | часопіс |
Выдавец | Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелНДІДАС |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Леанід Вікенцьевіч Лойка |
Заснавана | 1993 |
Спыненне публікацый | 1998 |
Тэматыка | гісторыя |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Першым рэдактарам часопіса быў Анатоль Андруховіч, з 1994 года — Леанід Лойка[4]. Меў рубрыкі «Роздум», «Дзяржава», «Звіцязтва», «Архівы», «Музеі», «Этнаграфія», «Пяроспар», «Беларусіка»[5]. Часопіс публікаваў артыкулы пра гісторыю і дзейнасць дзяржаўнай архіўнай службы і яе ўстаноў, асобных архіваў і збораў, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, інтэрв’ю з гісторыкамі, архівістамі і грамадскімі дзеячамі. Змяшчаў навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі Беларусі, сярод якіх матэрыялы агульнагістарычнага характару, артыкулы пра этнагенез беларусаў, раннебеларускую гісторыю і ВКЛ, беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі, падзеі часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, міжваеннага перыяду, Другой сусветнай вайны, пасляваеннага часу. Выданне друкавала матэрыялы па краязнаўстве[2].
Зноскі
- ↑ Сяргей Жумар. «Беларуская мінуўшчына» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 332.
- ↑ а б Сяргей Жумар. «Беларуская мінуўшчына» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 333.
- ↑ А. П. Минич. Историческая публицистика РБ 90-х годов XX века // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси: материалы Республиканской научно-практической конференции. — Гродно: ГрГУ им. Я. Купалы, 2004.
- ↑ Згадваючы «Мінуўшчыну» . Наша Ніва (4 лютага 2005). Праверана 7 мая 2020.
- ↑ Л. В. Лойка. «Беларуская мінуўшчына» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 414.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Згадваючы «Мінуўшчыну» // Наша Ніва. — 4 лютага 2005. — № 5 (411). — С. 16. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 332—333.
Спасылкі
правіць- «Беларуская мінуўшчына» . Kamunikat.org. Праверана 7 мая 2020.
- Беларуская мінуўшчына (часопіс) . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 7 мая 2020.