Беларуская нацыянальная памяць
Беларуская нацыянальная памяць — беларуская грамадская арганізацыя, створаная ў Польшчы стыпендыятамі праграмы імя Кастуся Каліноўскага польскага ўрада. Заснаванне 11 мая 2007 годзе адбылося ў часе ўшанавання памяці забітага 67 гадамі раней у Варшаве генерала Станіслава Булак-Балаховіча[1]. Старшыня БНП — Анатоль Міхнавец.
Беларуская нацыянальная памяць | |
---|---|
Абрэвіятура | БНП |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Варшава |
Юрыдычны статус | грамадскае аб’яднанне |
Мэта | ушанаванне памяці беларускіх герояў |
Кіраўнік | Анатоль Міхнавец[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 11 мая 2007 |
Член у | Беларусь |
bielarusnp.blogspot.com |
Мэты Правіць
Збор і распаўсюджанне ведаў пра Беларусь; папулярызацыя нацыянальнай гісторыі і культурнай спадчыны; ушанаванне памяці нацыянальных герояў і дзеячаў; пошук і добраўпарадкаванне помнікаў і месцаў мартыралогіі.
Праведзеныя мерапрыемствы Правіць
- Штогадовы 7-кіламетровы лыжны рэйд з вёскі Баброўнікі (гміна Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства) да в. Мастаўляны, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (1838—1864), у гадавіну яго народзінаў 2 лютага[2].
- Штогадовы веласіпедны рэйд памяці генерала Станіслава Булак-Балаховіча ладзіцца 11 мая ў Варшаве[3].
Зноскі
- ↑ Аляксей Дзікавіцкі. Створаная ініцыятыва «Беларуская нацыянальная памяць» . Радыё «Свабода» (11 мая 2007). Праверана 29 ліпеня 2015.
- ↑ Лыжны рэйд памяці Каліноўскага . Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё (27 студзеня 2013). Праверана 29 ліпеня 2015.
- ↑ Віталь Рачкоўскі. 5 гадоў арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» . Радыё «Свабода» (10 мая 2012). Праверана 29 ліпеня 2015.
Спасылкі Правіць
- Старонка ў Фейсбуку
- Старонка на blogspot.com
- Беларуская нацыянальная памяць . Народная Перамога (16 чэрвеня 2015). Праверана 29 ліпеня 2015.(недаступная спасылка)
- Беларуская нацыянальная памяць . Еўрарадыё (9 чэрвеня 2015). Праверана 29 ліпеня 2015.(недаступная спасылка)
- Беларуская нацыянальная памяць . Газета «Новы час» (21 кастрычніка 2013). Праверана 29 ліпеня 2015.(недаступная спасылка)
- Беларуская нацыянальная памяць . Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё (17 мая 2013). Праверана 29 ліпеня 2015.