Беларуская федэрацыя футбола
Беларуская федэрацыя футбола (БФФ) — грамадская арганізацыя, якая займаецца правядзеннем футбольнага першынства і падрыхтоўкай зборных Беларусі па футболе.
Беларуская федэрацыя футбола | |
---|---|
' | |
![]() | |
Заснавана | 22 снежня 1989 |
Уступ у ФІФА | 1992 |
Уваходжанне ў УЕФА | 1993 |
Прэзідэнт |
![]() |
Сайт | https://abff.by/ |
ГісторыяПравіць
Заснаваная 22 снежня 1989 года. З 1992 года ў складзе Міжнароднага саюза футбольных таварыстваў, а з 1993 года — Саюзу еўрапейскіх футбольных таварыстваў.
Структура АБФФПравіць
У адпаведнасці з палажэннямі Статута АБФФ акрамя Канферэнцыі, як вышэйшага органа, органы Асацыяцыі падпадзяляюцца на некалькі груп.
Кіруючыя органы:
- Выканаўчы камітэт (Выканкам);
- Бюро Выканаўчага камітэта (Бюро Выканкама);
- Старшыня.
Дысцыплінарныя і юрысдыкцыйных органы:
- Футбольны арбітраж;
- Апеляцыйны камітэт;
- Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях;
- Камітэт па клубнаму ліцэнзаванню;
- Апеляцыйны камітэт па клубнаму ліцэнзаванню;
- Камітэт па статусе і пераходах футбалістаў.
Адміністрацыйны орган:
- Адміністрацыя АБФФ.
Орган фінансавага кантролю:
- Унутраны орган фінансавага кантролю — кантрольна-рэвізійная камісія.
СтаршыніПравіць
- Генадзь Мікалаевіч Невыглас (2003 год — 22 красавіка 2011 года)
- Сяргей Мікалаевіч Румас (22 красавіка 2011 года — 27 сакавіка 2019 года)
- Уладзімір Аляксандравіч Базанаў (з 27 сакавіка 2019 года)
СпасылкіПравіць
- (руск.) Афіцыйны сайт