Беларуская федэрацыя хакея на траве

грамадскае аб’яднанне

Белару́ская федэра́цыя хаке́я на траве́беларускае грамадскае аб’яднанне, якое займаецца развіццём хакея на траве.[1]

Беларуская федэрацыя хакея на траве
Краіна
Тып арганізацыі некамерцыйная арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1991
bfh.by (руск.)

Гісторыя правіць

Створана на ўстаноўчай канферэнцыі 6 снежня 1991 года, а з 1992 года з’яўляецца членам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый хакея на траве. З траўня 2017 года старшынёй абраны Аляксандр Леанідавіч Якіменка. 16 красавіка 2015 года зарэгістравана Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь у якасці адзінай спартыўнай грамадскай арганізацыяй на тэрыторыі краіны, якая займаецца развіццём хакея на траве і ўпаўнаважаная прадстаўляць гэты від спорту ў адпаведных міжнародных аб’яднаннях.

Зноскі

  1. Грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя хакея на траве"(недаступная спасылка). Партал грамадскіх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020. Праверана 6 чэрвеня 2020.

Спасылкі правіць