Беларуская хатка (Мінск)
«Беларуская хатка» ў Мінску — клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—1920 гг. праводзіў культурна-асветіцкую работу, прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва, садзейнічаў стварэнню беларускага дзяржаўнага тэатра.
Напачатку ў «Беларускай хатцы» наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі У. Галубок, М. Багдановіч, З. Верас, У. Фальскі і іншыя), на якіх чыталі творы беларускіх пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатральная трупа пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча, Мінскае таварыства працоўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і іншыя. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыядычным друку (газета «Вольная Беларусь», «Беларусь»).
Актывістка беларускага маладзёжнага руху Апалонiя Савёнак-Раткевіч так згадвала пра актывістаў мінскай «Беларускай хаткі»:
![]() |
Гэтыя выдатныя людзi выбралi найвастрэйшую зброю — мастацкае слова. Яны прамаўлялi да нас вуснамi нашых паэтаў адраджэнцаў… Гэта было для нас i навукай, i клiчам, i загадам, i праграмай дзейнасцi. Мы бачылi iдэю, тую высокую, велічную iдэю змагання за волю свае Бацькаўшчыны i свайго народу… |
![]() |
Спроба адрадзіць культурна-асветніцкую дзейнасць клуба ў 1921 г. не падтрымана афіцыйнымі ўладамі.
ЛітаратурваПравіць
- Савёнак, А. Калiсьцi ў Мiнску / А. Савёнак // Беларуская мова i лiтаратура ў школе. — 1991. — № 12. — С. 17-19.
- Радкевіч Апалёнія. Беларуская хатка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999. С. 76-82. // на pawet.net
- Шчаўлінскі, М. Ва ўмовах вайны. Развiццё беларускай культуры ў 1914—1918 гадах / М. Шчаўлінскі // Беларуская думка. — 2016. — № 6. — С. 90-93.