Беларуская хатка (Петраград)
«Белару́ская ха́тка» — беларускі культурна-асветніцкі клуб у Петраградзе ў 1918 — пачатку 1919 гадах. Створана Петраградскім аддзяленнем Беларускага нацыянальнага камісарыята і Петраградскай беларускай секцыяй РКП(б). Асноўная ўвага аддавалася падрыхтоўцы кадраў для працы на Беларусі. У снежні 1918 года клуб аб’ядноўваў 207 чалавек.
Літаратура
правіць- В. У. Скалабан. «Беларуская хатка» ў Петраградзе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).. — С. 430—431.