Беларуская школа ў Латвіі (часопіс)

часопіс

«Беларуская школа ў Латвіі» — штомесячны навукова-папулярны, педагагічны і літаратурна-грамадскі часопіс беларускай меншасці ў Латвіі, заснаваны як орган «Таварыства беларускіх вучыцялёў» і педагагічны дадатак да газеты «Голас беларуса». Выдаваўся на беларускай мове у Рызе (19261929, 19321933). З № 4 (1933) выходзіў раз у 2 месяцы. Адказны рэдактар К. Езавітаў.

«Беларуская школа ў Латвіі»
Тытульны аркуш часопіса «Беларуская школа ў Латвіі» № 1 (11), 1932
Тытульны аркуш часопіса «Беларуская школа ў Латвіі» № 1 (11), 1932
Арыгінальная
назва
Беларуская школа ў Латвіі
Тып часопіс
Краіна
Мова беларуская

Узнімаў актуальныя грамадска-палітычныя і асветніцкія пытанні жыцця беларускай меншасці, шырока асвятляў работу і становішча беларускіх гімназій і школ у Латвіі, арганізацыю ў іх навучальнага працэсу, пытанні асветы, дзейнасць «Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі» і «Беларускага навукова-краязнаўчага таварыства ў Латвіі», апублікаваў іх статуты, зварот-заклік і праграму па збіранню беларускага фальклору. Пісаў пра гістарычныя падзеі 1917—1919 на Беларусі, у т.л. пра Усебеларускі з’езд, узнікненне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе лідараў, паведамляў пра нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.

Тытульны аркуш апошняга нумара часопіса, 1933

Змясціў нарысы «Беларусь у мінулым м сучасным» Езавітава, «Літоўская метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі» З. Даўгялы, «Люцынскі замак у канцы XVI ст.» В. Ластоўскага (пад псеўд. Власт), «Ахова помнікаў старажытнасці на Віцебшчыне» Б. Брэжгі, «Як вучыць у новай школе» А. Луцкевіча, «да гісторыі збірання і германізацыі беларускай народнай песні» і інш. Значную ўвагу аддаваў культурнаму жыццю ў Савецкай Беларусі, пісаў пра пастаноўкі Беларускага дзяржаўнага тэатра, яго кіраўніка Е. Міровіча, Беларускі дзяржаўны музей, Акадэмічную канферэнцыю 1926, Усебеларускую нараду архівістаў. На старонках часопіса змешчаны артыкулы пра дырэктара Дзвінскай беларускай гімназіі С. П. Сахарава і іншых педагогаў, грамадскага дзеяча і мовазнаўца Б. А. Тарашкевіча, з нагоды 50-годдзю Я. Купалы, Я. Коласа, У. Галубка, матэрыялы ў сувязі са смерцю Я. Райніса і пра яго ролю ў грамадскім жыцці беларускай меншасці, творы В. Вальтара, П. Масальскага (пад псеўд. П. Сакол), В. Нікановіч-Сахаравай (пад псеўд. В. Лепельчанка), Я. Воркуля, С. Слядзеўскага, А. Наваміра, пераклады на беларускую мову твораў Райніса, А. Упіта, рэцэнзіі і анатацыі на выдадзеныя ў Латвіі зборнікі беларускіх пісьменнікаў, «Славенскі зборнік» (выд. ў Югаславіі) і інш. Інфармаваў пра дзейнасць беларускага народнага тэатра ў Рызе, Дні беларускай культуры ў Латвіі, рабіў агляды культурнага жыцця беларусаў у Літве, Заходняй Беларусі, Чэхаславакіі.

Выйшла 24 нумары. Закрыты пасля ўстанаўлення дыктатуры К. Ульманіса.

Літаратура правіць

Ліс, А. С., Панізнік, С. С. «Беларуская школа ў Латвіі» / А. С. Ліс, С. С. Панізнік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1: А—Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 495 с. — С. 422—423. — ISBN 5-85700-074-2.