Беларуска-амерыканскае задзіночанне
Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) — грамадская арганізацыя прадстаўнікоў беларускай эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША, заснаваная ў 1949 годзе ў Нью-Ёрку.[1]
Беларуска-амерыканскае задзіночанне | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | некамерцыйная арганізацыя |
Кіраўнікі | |
Старшыня Галоўнай управы | Наталля Федарэнка |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1949 |
baza.nyc |
На сенняшні дзень Беларуска-амерыканскае задзіночанне з’яўляецца найбуйнейшай і самай старой беларускай арганізацыяй у ЗША[2].
Агульная інфармацыя
правіцьСябрам агранізацыі могуць быць асобы беларускага паходжання, выхадцы з Беларусі ў яе этнаграфічных межах, ці асобы, звязаныя сваяцтвам альбо дзейнасцю з Беларуссю, без розніцы групавой прыналежнасці, пачынаючы ад 18 гадоў.[3]
Члены БАЗА прымаюць удзел у сустрэчах і мерапрыемствах арганізацыі, плацяць сяброўскія складкі і атрымліваць газету «Беларус».
Зараз старшыней арганізацыі з’яўляеццца Ганна Сурмач Архівавана 3 снежня 2013..
Беларуска-амерыканскае задзіночанне ажыццяўляе наступныя функцыі:[4]
- абараняе традыцыйныя каштоўнасці Беларусі, спрыяе дэмакратычнаму развіццю і абароне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;
- інфармуе амерыканскае грамадства і кіраўніцтва ЗША аб гісторыі і культуры беларусаў, а таксама асвятляе стан спраў у сучаснай Рэспубліцы Беларусь;
- спрыяе захаванню і развіццю беларускай культуры і гісторыі;
- спрыяе ўнёску беларусаў у амерыканскае грамадства
- забяспечвае падтрымку сябрам арганізацыі;
- ажыццяўляе кантроль і ўносіць свой уклад у выданне кніг і перыядычных выданняў па беларускіх пытаннях.
Гісторыя арганізацыі
правіцьПершы падрыхтоўчы сход адбыўся ў чэрвені 1949 года ў Брукліне, а 31 ліпеня ў Манхэтэне ў іспанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы адбыўся арганізацыйны сход, на якім было створана Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Закладальнікамі БАЗА былі Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандр Орса і Міхась Тулейка.
У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнанне з боку амерыканскіх уладаў.[5]
Структура і аддзелы арганізацыі
правіцьАрганізацыйна Беларуска-амерыканскае задзіночанне падзяляецца на 2 ўзроўні: штаб-кватэра ў Нью-Ёрку і 7 аддзелаў[6] (у Нью-Джэрсі, Агая, Брукліне, Вашынгтоне, Канектыкуце, Паўднёвай Каліфорніі і Паўднёвай Фларыдзе).
На ўзроўні краіны кіраўніцтва дзейнасцю БАЗА канцэнтруецца ў Галоўнай управе, якая знаходзіцца ў штаб-кватэры.[3] Галоўная управа вызначае палітыку арганізацыі, а таксама ажыццяўляе нагляд за аддзеламі.
Кожны рэгіянальны аддзел выбірае свайго старшыню і сваю мясцовую ўправу, якая звычайна складаецца з заступніка старшыні, сакратара і скарбніка.[3] Там, дзе няма дастатковай колькасці сяброў для заснавання аддзела, можа быць створаны гурток, найменшае структурнае падраздзяленне БАЗА. Старшыня і мясцовая ўправа непасрэдна кіруюць дзейнасцю аддзела ці гуртка.
Старшыні Галоўнай управы
правіць- Мікола Гарошка (1949—1952)
- Францішак Кушаль (1952—1954)
- Міхась Тулейка (1954—1957)
- Мікола Кунцэвіч (1957—1959)
- Кастусь Мерляк (1959—1963)
- Станіслаў Станкевіч (1963—1965)
- Мікола Гарошка (1965—1967)
- Уладзімір Курыла (1967—1969)
- Вячаслаў Станкевіч (1969—1971)
- Расціслаў Гарошка (1971—1975)
- Антон Шукелойць (1975—2007)
- Вячаслаў Станкевіч (2007—2011)
- Ганна Сурмач (2011—2017)
- Наталля Федарэнка (з 2017)
Газета «Беларус»
правіцьАфіцыйным выданнем Беларуска-амерыканскага задзіночання з’яўляецца газета «Беларус». 20 верасня 1950 года ў Нью-Ёрку выйшаў першы нумар газеты[7]
Газета прысвечана справе нацыянальнага адраджэння і адраджэння незалежнасці Беларусі[8] і друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны.
Зноскі
- ↑ [1] Архівавана 25 жніўня 2013.
- ↑ belarus8.tripod.com
- ↑ а б в [2]
- ↑ [3] Архівавана 3 мая 2017.
- ↑ [4] Архівавана 18 лістапада 2014.
- ↑ [5] Архівавана 3 снежня 2013.
- ↑ [6]
- ↑ [7]
Літаратура
правіць- Беларуска-амерыканскае задзіночанне // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 350. — ISBN 5-85700-074-2.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка Беларуска-Амерыканскае Задіночання (БАЗА) Архівавана 31 снежня 2016.
- Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Нью-Ёрку
- Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Каліфорніі Архівавана 21 ліпеня 2012.
- Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Фларыдзе
- Афіцыйная старонка газеты Беларусь Архівавана 4 снежня 2013.