Беларуска-літоўская армія

Беларуска-Літоўская армія — аператыўнае аб’яднанне часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі і Літвы (Літбел) у грамадзянскую вайну. Загадам раўваенсавета Рэспублікі ад 13 сакавіка 1919 г. Заходняя армія пераўтворана ў Беларуска-Літоўскую армію. У яе ўвайшлі Заходняя, Літоўская (да 30 красавіка 1919 г.), 8-я і 17-я стралковая дывізіі. Знаходзілася ў складзе Заходняга фронту 19191924 гг. Камандуючыя арміі А. Я. Снесараў (да 31 мая 1919 г.), П. К. Міронаў (в.а. з 31 мая 1919 г.). Загадам РВС Рэспублікі ад 7 чэрвеня 1919 г. перайменавана ў 16 армію.

ЛітаратураПравіць

  • Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918—1920 гг.: Сборник документов и материалов. Т. 2. — Мн., 1971.
  • Камінскі, М. І. Беларуска-Літоўская армія / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 362—363.